Апісанне
МІСТЫКА / ТРЫЛЕР / КАХАННЕ / ДЭТЭКТЫЎ / ФОЛК
Самыя яскравыя моманты, самыя цёплыя ўспаміны здольныя ўмомант счарнець.
Што Сяргей робіць у Нарвегіі, якіх адказаў шукае тут, ля скалы-кафедры, куды людзі прыязджаюць праверыць, наколькі яны жывыя? Летась ён пахаваў жонку. Яна памерла ад хваробы, ніхто яе не забіваў, але патрэбны хаця б не вінаваты — адказны за няшчасце.
Падзеі наслойваюцца на падзеі, і яму, як рэстаўратару, трэба фрагмент за фрагментам адкрываць схаваную выяву. Пакуль яго жывое, моцнае цела робіць крок за крокам, думкі галоўнага героя паволі тонуць у тумане бяспамяцтва. Ці паспее ён знайсці адказы раней, чым забудзецца, навошта іх шукаць?
____________________
Прэкестулен (Кафедра Прапаведніка) — турыстычная славутасць у Нарвегіі. Гэты стромкі ўцёс узвышаецца над Лусе-фіёрдам на 604 м. Скала ўтварылася падчас апошняга ледавіковага перыяду, прыблізна 10 000 гадоў таму, і аднойчы праз глыбокую расколіну ўздоўж яна абваліцца, хоць на сёння геолагі пацвердзілі бяспеку плата.
Узыходжанне на яго даволі складанае, але смяротныя выпадкі на гэтым месцы надзвычай рэдкія, нягледзячы на сотні тысяч наведвальнікаў штогод.

Водгукі
Водгукаў пакуль няма.