• Крама
    • Проза
    • Паэзія
    • Пераклады
    • Дзеткам
    • Мапы
    • Гульні
  • Зніжкі
  • Дастаўка
  • E-books
  • Выдавецтва
  • Падтрымаць

еўрапейскае беларускае выдавецтва

  • Для аўтараў
  • Пытанні
  • Кантакты

    НАШЫ КАНТАКТЫ

    Польшча

    вуліца Лабзоўская, 15/15 (ul. Łobzowska, 15/15) 31-139 Кракаў

    Email: office (на) gutenbergpublisher.eu
    Phone: +48510034234

    НАПІШЫЦЕ НАМ!

    Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    НАПІСАЦЬ!

    АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

      КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

      вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

      +48510034234

      office@gutenbergpublisher.eu

      Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    • БЛР
      • ENG
      • POL
      • РУС
    Пошук
    Спіс пажаданняў
    0 штук 0,00 zł
    Меню
    Пошук
    0 штук 0,00 zł
    Галоўная Пераклады Д’ябал з сёмага класа. Карнэль Макушыньскі [BLR]
    Экспэдыцыя Вацлава Ластоўкага 1928 году. Захаваная спадчына
    Экспэдыцыя Вацлава Ластоўкага 1928 году. Захаваная спадчына 100,00 zł
    Назад да тавараў
    Валадар пярсцёнкаў. Дзве вежы. Дж. Р. Р. Толкін
    Валадар пярсцёнкаў. Дзве вежы. Дж. Р. Р. Толкін 93,00 zł
    Націсніце, каб павялічыць

      Д’ябал з сёмага класа. Карнэль Макушыньскі [BLR]

      Rated 5.00 out of 5 based on 2 customer ratings
      (2 customer reviews)

      35,00 zł

      Кніга на беларускай мове.
      Гістарычны дэтэктыў.

      Кніга ўваходзіць у канон польскай літаратуры і вывучаецца ў 6-м класе польскай школы.

      288 с., мяккая вокладка, з клапанамі.

      Выдавецтва

      Gutenberg Publisher

      ISBN

      978-83-68016-15-4

      703 in stock

      Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

      У спіс пажаданняў
      Падзяліцца:
      • Апісанне
      • Водгукі (2)
      • Дастаўка і ўручэнне
      Апісанне

      Апісанне

      Галоўнаму герою, Адаму Цісоўскаму, сямнаццаць. Д’яблам яго празвалі не за дрэнныя паводзіны, а за тое, што ён умее разгадваць вельмі складаныя, невырашальныя на першы погляд задачы. І зусім ён не д’ябал, а шчыры, сумленны, адказны і адважны хлопец. Падзеі – загадкавыя, прыгодніцкія, дэтэктыўныя – пачынаюцца ў Варшаве, а потым пераносяцца ў шляхецкую сядзібу непадалёк ад Вільні. Адась і яго сябры, разблытваючы таямніцы і загадкі, шукаюць адказы ў здарэннях 1813 і 1863 гадоў

      Водгукі (2)

      2 reviews for Д’ябал з сёмага класа. Карнэль Макушыньскі [BLR]

      1. Васіліна – 13 красавіка, 2025

        Rated 5 out of 5

        Кніга вартая кожнага злотага. Можа ў пачатку гісторыя падаецца крыху нуднай і наіўнай, але гэта неабходна, каб паказаць галоўнага героя.
        Асноўная гісторыя захапляльная, а ў канцы я нахілялась да кнігі, каб хутчэй чытаць (бо менавіта так працуе хуткасьць чытаньня). Ды й увогуле, даўно так шчыра не сьмяялася над кнігай.

      2. В. Г. – 12 студзеня, 2026

        Rated 5 out of 5

        Хочацца пачаць з цытатаў. Маленькая заўвага: гэты сёмы клас – клас гімназіі, і тут сямікласнікам па 17 гадоў.

        Шчырая праўда ва ўсе часы:

        У класе заўсёды знойдзецца больш кандыдатаў у кепскія паэты, чым у выбітныя матэматыкі

        Чаму такое было, стане ясна з кнігі:

        Самы вялікі тупіца ў класе, які разумнасцю не намнога перавышаў дубовую шафу, быў першакласным гісторыкам.

        Нельга не ўсміхнуцца:

        “Пан” Качаноўскі ішоў да сваёй парты такім павольным і лянівым крокам, як быццам там меў купіць уласную труну, а ў дадатак яшчэ і ў крэдыт.

        Шчырая праўда пра гімназістаў:

        Сёмы клас паапускаў галовы або іх кепскія імітацыі ў знак таго, што не можа спадзявацца на прабачэнне.

        Прадказанне лёсу гімназіста ад настаўніка:

        Калі цябе не павесяць за лішак спрыту, можаш аказацца карысным чалавекам.

        І самакрытыка:

        Я гісторык, брат матэматык… Няшчасная сям’я!… Мы жывём доўга, хоць сабе і дарэмна.

        А гэта мясцовы імпэт і экспрэсія:

        — Вы ўсё зможаце! — выгукнула панна Ванда такім гарачым тонам, што ў яго тэмпературы можна было б зварыць яйкі ўсмятку.

        І яшчэ, і яшчэ, і яшчэ можна цытаваць. Бо на кожнай старонцы літаральна сустрэнецца яскравы досціп. Давайце пазнаёмімся з гэтым польскім пісьменнікам, адным з самых папулярных у тыя часы, бліжэй. А дакладней, з ягоным творам. Мажліва, вас уразіць, як уразіла мяне: гэта кніга для падлеткаў выйшла… ў 1937 годзе (і падзеі пра той жа год).

        Напачатку мяне гэта спыняла не адзін дзень. Вось параіў чалавек пачытаць, а ты такі гугліш… такім чынам ведаеш: Польшча, 1937 год. Падлеткі. Ну, от якое задавальненне можна атрымаць ад чытання перакладу?

        Атрымаў! На першых старонках сядзеў, пыльным мехам стукнуты: а што, ТАК ТАДЫ можна было пісаць? З гумарам, з іроніяй, цікава, смачна – можна было? Не вытрымаў, захацеў параўнаць (хай даруюць мне людзі). Што ж пісалі нашы пісьменнікі, пра якія прыгоды? Янка Маўр – «Палескія рабінзоны», 1930 г., Міхась Лынькоў – «Міколка-паравоз», 1936 г., Кузьма Чорны – «Насцечка», 1940 г. Чыталі, ведаеце… Канешне, прыгоды польскіх падлеткаў цалкам і беспаваротна прайграюць перад героямі нашых пісьменнікаў, бо ніякай патрыятычнасцю не вылучаюцца, пра свет вакол не клапоцяцца, бандытаў не ловяць (ад іх хаваюцца). Карацей, поруч з нашымі “паравозамі” і побач ставіць нельга гэтых інфантыльных палякаў. Што яны могуць? Ну, сябраваць там, цаніць дапамогу, паважаць людзей вакол. Шляхта, адно слова. Пра гераічнае мінулае сваіх бацькоў і дзядоў ні слоўца. Пра рэвалюцыю маўчок. Ну недапушчальна цалкам апалітычны твор! У такі час…

        Але твор с любоўю да радзімы. Са збяднелай шляхтай, з закінутымі сядзібамі, з галечай вяскоўцаў:

        Гусоўскія былі добрасумленнай шляхтай, але нават той барадач у даспехах мусіў часта грызці ўласную бараду замест марцыпанаў; а бабкі на партрэтах зусім не сцякаюць паважнай тлустасцю, а жыва прыпамінаюць постаццю рыцарскія дзіды.

        І з цудоўнымі малюнкамі роднай прыроды. З прыгожым і яркім апісаннем, з сонечнымі метафарамі:

        ў глыбокай місцы залаціўся на стале мёд, залатая кроў лета…

        З сапраўдным болем дарослых за лёс роднага дому. З сумленнымі, вернымі сваёй клятве і веры людзьмі, такімі ж бескарыслівымі, як і бязхітраснымі. Не магу не апавесці пра адзін эпізод. Там да беднага ксяндза прыводзяць хворага француза. Ксёндз што і мае, дык малако і трохі хлеба. Француз праз колькі дзён ачуньвае і таемна знікае, пакінуўшы ксяндзу 100 злотых. Той не ведае, як і дзе размяняць грошы, каб патрошкі раздаць бедным, урэшце справа вырашаецца, і ён кажа герою:

        — Святое дзіцятка! — сказаў ён Адасю. — Калі ты сустрэнеш другога такога француза, дык прынось яго да мяне.

        Дзе падлеткі – там каханне. І вось, чытаючы пра закаханасць хлопца з першага позірку, я зразумеў, чаму пісьменніка называлі сонечным. Столькі высакароднасці, дабрыні і цёплага гумару і адначасова непадробнасці ў ягоным тэксце, што здзіўляешся гэтаму святлу. Там пра пачуцці добры кавалак, я ж хачу прывесці колькі сказаў. Звярніце ўвагу на рэакцыю бацькоў прыканцы:

        Панна цудоўна бачыла, што Адась ужо згінуў і калі яшчэ дыхае, дык толькі па звычцы. Яна зрабіла заклапочаную міну, якая мусіла азначаць, нібы ёй невымоўна прыкра, што яна сее такое знішчэнне і што гэты сімпатычны малады чалавек трапіў у зону паражэння. Міна павінна была азначаць: “Ах, такі ўжо мой няшчасны лёс! На каго зірну, той памірае!” Адась, праўда, яшчэ варушыў вачыма і вуснамі, нават злёгку махаў рукой, але ніхто б не здзівіўся, калі б ён запытаў, як прайсці да крамы дамавін. Ён сам сабе дзівіўся, бо быў нязмерна спрактыкаваны ў сардэчных справах. Тры гады таму, таксама летам, ён настолькі згубіў сваю разумную галаву, што на левым плячы, бліжэй да сэрца, выразаў сабе сцізорыкам ініцыялы З. Г. (Зося Гурска — хай яна будзе праклятая!). На выгляд ціхая і сціплая, яна ўжо праз чатыры дні аказалася дэманам, які губіць чалавечыя сэрцы. Шкада было пакут! Тата-лекар адлупцаваў яго з той дзіўнай прычыны, што перад крывавай аперацыяй ён не прадэзінфікаваў сцізорык, хаця як лекарскі сын мусіў гэта зрабіць, маці ўчыніла яму судны дзень за скрываўлены рукаў кашулі.

        Гэта прыгоды, асноўная частка якіх пабудавана на класічнай схеме пошукаў разгадкі. Што прыемна ўражвае: чытач тут роўны герою, не дурнейшы за яго, таму яго не чакаюць аглушальныя адкрыцці. І герой не дурнейшы за чытача, і мяне не ахоплівала пачуццё прыкрасці, маўляў, што там за дурні, калі такіх падказак не бачаць. І хоць разгадка відавочная ад пачатку і фінал амаль прадказальны (канешне, усё будзе добра!), тым не менш, цэлы стос загадак і прыгод між імі трымаюць чытацкую ўвагу. Проста цікава.

        Асобна спынюся на фінале – ён нечаканы ў плане маральных аспектаў. І пакінуты аўтарам адкрытым. Што, на мой погляд, вельмі добра.

        Чытач атрымае задавальненне ад садзейнічання з героямі. А вось нашым пісьменнікам, якія пішуць ці збіраюцца пісаць для падлеткаў, вельмі б раіў пачытаць у якасці набыцця новага досведу. Так для падлеткаў у нас ніхто не пісаў – без звыклай звярынай сур’ёзнасці, шчыра і па сапраўднаму сонечна.

        Абраны жартаўліва-іранічны стыль дазваляе аўтару рабіць процьму спасылак на вядомых як польскіх, так і сусветных асоб, тут шмат вядомых лацінскіх выразаў, што разам дадае твору інтэлектуальнасці і даверу да аўтара. Па шчырасці, калі пачытаць адно зноскі ў тэксце, дык будзе недарэмна – проста процьма дадатковай цікавай інфармацыі.

        Водгук В. Г. з сайта bellit.store.

      Add a review Адмяніць адказ

      Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

      Дастаўка і ўручэнне
      wd-ship-1
      wd-ship-2

      Дастаўляем па ўсім свеце!

      Апроч Расіі.

      Адпраўка па Польшчы:

      • ад 10,93 злотых праз Orlen Paczka.
      • ад 14,99 злотых праз пачкамат InPost.
      • ад 15,99 злотых кур’ерам.
      • Дастаўка ў пачкамат Orlen для замоваў ад 150 злотых БЯСПЛАТНАЯ.
      • Дастаўка кур'ерам дадому для замоваў ад 250 злотых БЯСПЛАТНАЯ.

      Адпраўка ў Беларусь:

      У Беларусь не адпраўляем.

      Чытаць далей

      Спадарожныя тавары

      Кніга пра Кітай - Вецер з Усходу. Вецер з Захаду
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Вецер з Усходу, Вецер з Захаду. Пэрл Бак [BLR]

      Выданнi Gutenberg, Кнігі, Пераклады
      Rated 5.00 out of 5
      39,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Легенда Соннай Лагчыны. Вашынгтон Ірвінг [BLR]

      Выданнi Gutenberg, Кнігі, Пераклады
      Rated 5.00 out of 5
      33,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Украінская ноч: Вельмі асабістыя гісторыі рэвалюцыі. Марсі Шор

      Выданнi Gutenberg, Кнігі, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      39,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      1984. Джордж Оруэл

      Кнігі, Пераклады, Проза
      Rated 0 out of 5
      40,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Валадар пярсцёнкаў. Брацтва пярсцёнка. Дж. Р. Р. Толкін

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 5.00 out of 5
      92,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Валадар пярсцёнкаў. Дзве вежы. Дж. Р. Р. Толкін

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 5.00 out of 5
      93,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Віня-Пых. Алан Мілн

      Кнігі, Дзеткам, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      48,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Кароль. Шчэпан Твардах

      Гісторыя, Кнігі, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      49,00 zł

        Гэтая версія сайта створана
        ў рамках праекта ArtPower
        з падтрымкай Еўрапейскага Саюзу

        ПРА НАС

        Еўрапейскае беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher мае офіс у Кракаве. У ім працуюць беларусы, што былі вымушаны пакінуць радзiму. Мы імкнемся ствараць папулярныя беларускія кнігі і настолкі.
        16 лютага 2026 года КДБ Беларусі прызнала выдавецтва экстрэмісцім фармаваннем. Калі ласка, улічвайце гэта, калі жывеце ў Беларусі.

        ІНФАРМАЦЫЯ

        • Умовы вяртання
        • Навіны
        • Палітыка прыватнасці
        • Дастаўка
        • Самавываз у Кракаве
        • Дзе набыць афлайн
        • Шукаем інвестара

        НОВАЕ

        • d90b235ab464efc92026200a86c75397 E-book Пентаквантар. Кніга другая. Арцём Шуканаў 36,00 zł
        • 5fa35e84ffce47a8d83884983f068b47 E-book Пентаквантар. Кніга першая. Арцём Шуканаў 36,00 zł

        НАШЫ КАНТАКТЫ

        • вул. Лабзоўская, 15 /15 (ul. Łobzowska, 15/15) Кракаў, Польшча
        • +48510034234
        • office (на) gutenbergpublisher.eu
        Напісаць нам!

        АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

          КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

          вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

          +48510034234

          office@gutenbergpublisher.eu

          Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

          Copyright © 2025 Gutenberg Publisher Sp. z o.o.
          payments
          Зачыніць
          • Крама
            • Back
            • Проза
            • Паэзія
            • Пераклады
            • Дзеткам
            • Мапы
            • Гульні
          • Зніжкі
          • Дастаўка
          • E-books
          • Выдавецтва
          • Падтрымаць
          • БЛР
            • Back
            • ENG
            • POL
            • РУС
          • Спіс пажаданняў
          Кошык
          Зачыніць
          Увага! 16 лютага 2026 года наш сайт і выдавецтва прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі. Калі ласка, прымайце меры бяспекі!
          Пачніце пісаць, каб пабачыць тавары, якія вы шукаеце.
          Выдавецтва Gutenberg Publisher
          Згода на файлы Cookie
          Каб забяспечыць найлепшую функцыянальнасць, мы выкарыстоўваем файлы cookie (для захоўвання інфармацыі аб прыладзе і/ці доступу да яе). Згода на выкарыстанне гэтых тэхналогій дазволіць нам апрацоўваць такія дадзеныя як асаблівасці прагляду старонак альбо Вашы ўнікальныя ідэнтыфікатары. Адхіленне гэтай згоды можа негатыўна паўплываць на некаторыя функцыі нашай інтэрнэт-старонкі.
          Функцыянальнасць Always active
          Тэхнічнае захоўванне або доступ з'яўляюцца строга неабходнымі для законных мэт забеспячэння выкарыстання канкрэтнай паслугі, відавочна запытанай абанентам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамлення па сетцы электроннай сувязі.
          Preferences
          The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
          Статыстыкі
          Тэхнічнае сховішча або доступ, які выкарыстоўваецца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
          Маркетынг і рэклама
          Тэхнічнае сховішча або доступ патрабуецца для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або некалькіх вэб-сайтах для падобных маркетынгавых мэтаў.
          • Manage options
          • Manage services
          • Manage {vendor_count} vendors
          • Read more about these purposes
          Налады
          • {title}
          • {title}
          • {title}
          Крама
          Спіс пажаданняў
          0 штук Кошык