• Крама
    • Проза
    • Паэзія
    • Пераклады
    • Дзеткам
    • Мапы
    • Гульні
  • Зніжкі
  • Дастаўка
  • E-books
  • Выдавецтва
  • Падтрымаць

еўрапейскае беларускае выдавецтва

  • Для аўтараў
  • Пытанні
  • Кантакты

    НАШЫ КАНТАКТЫ

    Польшча

    вуліца Лабзоўская, 15/15 (ul. Łobzowska, 15/15) 31-139 Кракаў

    Email: office (на) gutenbergpublisher.eu
    Phone: +48510034234

    НАПІШЫЦЕ НАМ!

    Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    НАПІСАЦЬ!

    АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

      КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

      вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

      +48510034234

      office@gutenbergpublisher.eu

      Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    • БЛР
      • ENG
      • POL
      • РУС
    Пошук
    Спіс пажаданняў
    0 штук 0,00 zł
    Меню
    Пошук
    0 штук 0,00 zł
    Галоўная Лідары продажаў Халодныя землі. Аляксандр Карнаўх
    Кніга пра Кітай - Вецер з Усходу. Вецер з Захаду
    Вецер з Усходу, Вецер з Захаду. Пэрл Бак [BLR] 39,00 zł
    Назад да тавараў
    Хлопец Томас. Tomas the Boy. Сяргей Календа
    Хлопец Томас. Tomas the Boy. Сяргей Календа 55,00 zł
    Халодныя землі - сучасная беларуская літаратура
    Націсніце, каб павялічыць

      Халодныя землі. Аляксандр Карнаўх

      Rated 5.00 out of 5 based on 11 customer ratings
      (11 customer reviews)

      59,00 zł

      Кніга на беларускай мове.

      424 с., мяккая вокладка з клапанамі.

      Выдавецтва

      Gutenberg Publisher

      ISBN

      978-83-68016-38-3

      640 in stock

      Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

      У спіс пажаданняў
      Падзяліцца:
      • Апісанне
      • Водгукі (11)
      • Дастаўка і ўручэнне
      Апісанне

      Апісанне

      Сучасная беларуская літаратура на беларускай мове.

      МІСТЫКА  |  ТРЫЛЕР  |  КАХАННЕ  |  ДЭТЭКТЫЎ  |  ФОЛК

      Калі ты жывеш каля Прорвы, прасцей паверыць у ваўкалакаў, чым у бесперабойную мабільную сувязь.

      Але наш галоўны герой — гарадскі. Выкладчык універсітэта Антось страчвае вернага сябра, бігля Аргуса. У той жа час жонка вырашае, што іх шлюб сябе вычарпаў. Шукаючы нейкага хобі, каб заняць галаву, Антон пагаджаецца дапамагчы знаёмай і разабраць тэкст загадкавых сшыткаў, знойдзеных на гарышчы ў адной з вёсак непадалёк ад Прорвы – балота, ля якога жыў і дзед галоўнага героя. Сшыткі пісаныя зютэрлінам, цяпер ужо забытым нямецкім шрыфтам. Паддаюцца толькі асобныя словы, але чым болей герой разумее, тым з большай трывогай глядзіцца ў люстэрка.


      ЦЫТАТА З КНІГІ:

      Сшыткі былі розныя. Занадта розныя, каб іх магчыма было аб’яднаць нейкай агульнай характарыстыкай, словам ці адпаведным апісаннем. Адны былі худыя, ледзь большыя таўшчынёю за звычайны вучнёўскі сшытак, іншыя тоўстыя, мясістыя, як п’емонцкія быкі. Папяровыя вокладкі, цыратовыя вокладкі, кардонныя вокладкі, сшыткі зусім без вокладак… Дзясяткі два, не меней. Паскладаныя абы як, бо скласці іх роўна было немагчыма, яны хіліліся ўбок і пагражалі паваліцца, ляснуцца ўніз са стала на моку і кубкі для кавы.

      — Можна? — спытаў я.

      — Так, вядома, — кіўнула Яся, — бяры і глядзі. Гэта толькі частка, каб у цябе склалася ўяўленне.

      Рукапіс, які ляжаў зверху, быў звычайным агульным сшыткам. Заціснуўшы вялікім пальцам зрэз, я веерам прагартаў яго. Запахла пылам і старой паперай. Потым раскрыў у выпадковым месцы. Светлыя старонкі ў клетачку, без палёў, не паспелі пажоўкнуць. Яны былі спісаныя выразным і шчыльным почыркам: радкі беглі ў кожнай лініі клетак, літары то хіліліся ўправа, то выпростваліся, быццам тыя салдацікі на парадзе, то пачыналі валіцца на левы бок, быццам на гэты шыхт на маршы наляцеў вецер і паваліў шарэнгі бравых прускіх ваяк.

      — Нагадвае бустрафедон, — сказала Яся.

      — Што? — не зразумеў я.

      — Такі спосаб пісьма. Цотныя радкі ідуць злева направа, няцотныя — справа налева.

      Толькі гэтага яшчэ не хапала! Калі так, то горкая мая доля — прыйдзецца адсочваць нумары радкоў, каб не пераблытаць напрамак.

      — Дык гэта бустрафедон?

      — Не.

      — Дзякуй богу, — прамармытаў я.

      — Што думаеш?

      Я паклаў сшытак убок, узяў другі, прагартаў яго. Усё тая ж карціна: шчыльны тэкст, пераменлівы нахіл. Ніводнага малюнка, ніводнага знаёмага слова. Ад вязі сімвалаў мітусілася ў вачах.

      — Як гэта разабраць?

      — Штука звычкі, — Яся паціснула плячыма. — Нічога складанага.

      Наступны канвалют быў сабраны з тонкіх вучнёўскіх сшыткаў, аб’яднаных разам, праклееных і пераплеценых — ні ўбавіць, ні дадаць: сапраўдная кніга. У адрозненне ад папярэдняга гэты выглядаў вельмі старым: ён пах цвіллю, а па пажоўклых старонках былі раскіданы сузор’і цёмных кропак. У вочы кінуліся некалькі загалоўкаў — кароткія надпісы ў некалькі слоў паміж вялікімі часткамі тэксту.

      — Падаецца, яны ляжалі ў розных месцах.

      — Так і ёсць, — пацвердзіла Яся. — Частка сшыткаў хавалася ў чамадане на паддашку, невялікую колькасць мы знайшлі ў хаце сярод кніг. Тыя, што былі ў чамадане, лепей захаваліся.

      — Можа, яны проста навейшыя? У іх ёсць якая-небудзь храналагічная паслядоўнасць?

      Мяцельская задумалася.

      — Напэўна, ёсць, але мне нічога пра гэта не вядома. Каб як-небудзь іх адрозніваць, я называю горшыя Старэйшай Эдай, а тыя, што панавей, — Малодшай.

      — Арыгінальна, — сказаў я.

      — Налі мне кавы, — Яся зірнула на мужа.

      Той акуратна напоўніў кубак амаль да самага краю і асцярожна перадаў ёй. Мяцельская цвёрдай рукой паднесла кубачак да вуснаў, не праліўшы ні кроплі, і зрабіла глыток.

      — Ну, што думаеш? — паўтарыла яна сваё пытанне.

      — Кажу ж табе, што згодны.

      “Халодныя землі”

      Водгукі (11)

      11 reviews for Халодныя землі. Аляксандр Карнаўх

      1. каця – 30 красавіка, 2025

        Rated 5 out of 5

        ваў

      2. віця – 30 красавіка, 2025

        Rated 5 out of 5

        цікава)

      3. вова – 30 красавіка, 2025

        Rated 5 out of 5

        Вельмі цікавая кніга! праглынуў!

      4. віталік – 6 мая, 2025

        Rated 5 out of 5

        вельмі класная кніга

      5. Tatsiana – 10 чэрвеня, 2025

        Rated 5 out of 5

        Якасны дэтэктыў для прыемных вечароў за кнігай. Мне спадабаўся і сюжэт, і мова, то бок яе плыннасць, і апісанні мясцін у весцы і Менску. Героі дастаткова жывыя, не выглядаюць штучна ўціснутымі ў прыдуманае асяроддзе. Ну і асобны дзякуй за “пасхалкі” да іншых твораў беларускай літаратуры

      6. Міла – 26 чэрвеня, 2025

        Rated 5 out of 5

        Адношу гэты твор да найлепшай сучаснай літаратуры вольнага часу.
        Захапляльныя прыгоды, дэтэктыў ,містыка, фальклор, каханне – гэта ўсё вы знойдзеце ў “Халодных землях”. Спрадвечная барацьба сьветлых і цёмных сіл …а чым скончыцца… а не скажу)
        Каму я параю чытаць гэты твор? Ды ўсім! Незалежна ад полу, узросту і прыхільнасьцей.
        Р.S. Прыкладна такі паслясмак чытання калісьці я атрымала ад Ул.Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”

      7. Vasilisaloveyaoi – 2 студзеня, 2026

        Rated 5 out of 5

        Я б назвала кнігу “Людзі на балоце”, але крэсла ўжо занята.

        Спачатку баялася,што прыйдзецца прадзірацца праз пушчу незразумелых словаў, бо кніга Перавозьніка складана напісана, але потым галоўны герой варыць макароны з сасізкамі, і я выдыхаю з палёгкай.

        Аўтар добра прытлімліваецца рэжыма праца-адпачынак у сюжэце. Вось герой пяць дзён нудзіцца на катэдры, а на выходных дзейнічае на ўсе застаўкі.

        Ды яшчэ як: то едзе хаваць сабаку, то наведваецца да сяброў на келішак чагосьці, то рэдактуе дакумэнты, то заляцаяцца да антрапалагіні. Не адпачынак, а казка, але гэта ўсё пакуль ён не бухае…

        А тады ён крадзецца завугольлямі да дома, каб спаймаць злодзяя,што наведваецца ў яго кватэру. Ці ўвогуле бачыць вусьцішных істот за вакном. Ды й балотныя людзі зь іх незразумелай мовай прыцягваюць да сябе.

        Дарэчы, кніга менавіта пра гэтых балотных людзей, але аб гэтым лепей прачытаць у кнізе. Я тут не для таго, каб сюжэт расказваць.

        Жанр – містычны дэтэктыў з элемэнтамі жахаў. 400 старонак, мягкая вокладка, старонкі прыемнага жаўтаватага колера.

        Увогуле, раю чытаць кнігу ўдзень, з мэдычнай маскай на твары. І вядома, захоўваць копіі копій, а то, хто ведае.🐺

        Водгук Vasilisaloveyaoi з сайта bellit.store.

      8. Uladzimer Voishal – 8 студзеня, 2026

        Rated 5 out of 5

        На прэзентацыі спадар Аляксандр сказаў, што адны з яго ўлюбёных пісьменнікаў – Эка і Сарамага. А яшчэ было відавочна, што аўтар знаёмы не толькі з літаратурнай творчасцю, але і з навуковымі працамі геніяльнага італьянца. Дык вось, чытаючы раман, я намагаўся быць тым “ідэальным чытачом”, які, паводле Эка, здольны убачыць усе метафары, алюзіі, цытаты, зразумець усё тое самае “што хацеў сказаць аўтар”. І хоць “ідэальны чытач” – не болей чым абстракцыя, а твор усё роўна будзе адкрытым, вось мае знаходкі/здагадкі:

        Бальбута – надта відавочна і зразумела.

        Умбэрто Эка. Ці не была сама ідэя зютэрлінга-мовы натхнёная працай Эка пра пошукі ўніверсальнай мовы, ці як там яна называецца? Ну і ўвогуле, пераклад/дэшыфроўка таямнічага рукапісу ў мяне асацыюецца як з сюжэтамі геніяльнага італьянца, гэтак і з яго працамі па семіялогіі. Знаемства ў бібліятэцы з каханай было ў “Маятніку Фуко”. Ну і ці не ёсць Юзаф Паторскі, зберагальнік тайнаў рукапісу, беларускай версіяй Хорхе Бургоскага, які быў сярэднявечнай версіяй Борхеса?)) А рукапісы мелі пэўную ўласцівасць, якая робіць іх падобнымі да “Паэтыкі” Арыстоцеля.

        Як прызнаўся сам спадар Аляксандр, яго вельмі ўразіла “Пячора” Сарамага. То ці не быў вобраз дзеда-разбяра натхнёны вобразам бацькі-ганчара?

        Прозвішча Кашкурэвіч шырока вядомае ў вузкіх колах, дык вось мне падаецца, што Тодар Кашкурэвіч, даследчык традыцыйнай культуры і паганства можа быць правобразам стваральніка зашыфраванага рукапісу.

        Убачыў згадку шчымлівага Lost in translation, цытату з нейкай расейскай песні пра тое, што як п’еш з варамі… Ну і канешне ж відавочнае: змрочна перафразаваная цытата пра неба чалавека.

        Мне падалося, што назва раздзела “Час ваўка” – алюзія на “Гадзіну ваўка” Бергмана. Кульмінацыя рамана вельмі нагадвае бергманаўскі хорар: мужчына і жанчына адрэзаныя ад цывілізацыі ў атачэнні варожых і таямнічых істотаў…

        P.S. А яшчэ спадар Аляксандр параіў чытаць кнігу восеньскімі вечарамі з кубкам кавы ці “чаго-небудзь іншага”. Ну вось маё іншае – Big Peat Christmas Edition. Відавочна зімовы віскі з яркімі нотамі дыму, вогнішча, сухафруктаў і калядных спецый. Моцны, густы, салодка-горкі. Добры і зразумелы напой, які не трэба разгадваць, якім можна проста цешыцца пад добрую кнігу.

        Водгук Uladzimer Voishal з сайта bellit.store.

      9. В. Г. – 9 студзеня, 2026

        Rated 5 out of 5

        Цікавасць да гэтай кнігі можа быць зруйнавана на дзве траціны трыма сказамі – спойлерам. Падазраю, так і можа адбыцца, крытыкаў, якія любяць рабіць свае водгукі, проста пераказваючы сюжэт, у нас ё. На жаль…

        “Чорны замак Альшанскі” мэтра нашага Караткевіча я прачытаў у юначым узросце. Мабыць жа, кожнаму ўзросту – свая кніга. А як патрапляюць разам, дык уражанне праз гады не растрасеш. І я вось не растрос – дагэтуль помніцца напружанне, якое трымала мяне, не давала адкласці кнігу да трэціх пеўняў, калі галоўны герой прыступаў да разгадкі таемнай кнігі.

        Гэтае напружанне і згадалася адразу, калі пачаў чытаць “Халодныя землі”. Верагодна, і ўсе іншыя, каму любасны Караткевіч, адразу ж згадаюць яго. Бо ў самым пачатку з’яўляецца хай не таямнічая кніга, але таемны рукапіс (з мноства сшыткаў). Пазней з’яўляюцца людзі, якія палююць за тым рукапісам, будзе і намёк на тое, што важны не сам рукапіс, а нешта ў ім схаванае… Наш герой – халасты мужчына, пазней у яго будзе спадарожніца, якую ён пакахае. І трапяць яны ў пастку страшную…

        Але, але… Прачытаўшы кнігу, буду бараніць аўтара, калі яго пачнуць падазраваць у запазычанні. Гэта цалкам свая гісторыя. Асобная. Да ўсяго, фабула яе не мае ніякага перагуквання з “Чорным замкам Альшанскім”. У кожным выпадку, абышлося без вайны і немцаў (хоць ё нямецкі шрыфт).

        Мне падказалі, што пры перакладзе “Імя ружы” Умберта Эка перакладчыкі абвінавацілі яго ў запазычанні, як ён сам прызнаваўся. Там нават героі нейк перагукваліся імёнамі. Так што выпадак не адзіны. Ну і ўлічым тое, што сюжэтаў насамрэч менш за колькасць пальцаў у чалавека)

        Мова
        Пяройдзем да кнігі. Калі хто чытаў – гэта першая кніга аўтара. Які не вучыў беларускую мову ў школе. Які сам перакладаў напісанае ім раней на беларускую мову. Які прызнаваўся, як цяжка яму было напачатку, як “распісаўся” пакрысе.

        Веру. Пачатак кнігі быў бы досыць пярэстым ад скрупулёзнай рэдактарскай праўкі. Але ў дадзеным выпадку не наракаю на выдавецтва – па першае, сам упэўніўся, досыць цяжка выправіць усё-усё, па-другое, ці варта аўтара перарабляць на свой капыл ва ўсіх дробязях? Дадзім яму волю – і будзем бачыць, як ён сам піша. І – як расце ў тэксце. Вось гэта сапраўды заўважна.

        У пачатку сустракаецца рознае, ад чаго чэшуцца рукі і моршчыцца нос.

        ледзь большыя таўшчынёю за звычайны вучнёўскі сшытак (ледзь таўсцейшыя за)

        складзенымі ў вобласці пахвіны рукамі

        складзенымі на пахвіне, а то нейкім міліцэйскім пратаколам пацягнула))

        ціск у грудзях ніжэй ярэмнай яміны

        вы ведаеце пра такую яміну? і навошта тут такая дэталізацыя?

        як расце паток машын (такі паток можа гусцець, шчыльнець…)

        паверх джынсаў на ёй быў нацягнуты… цесны фартух

        фартух падвязваецца, куды яго цягнуць…)

        Састаў, набіраючы хуткасць, ужо ўцягваў сваё доўгае цела ў цёмны лаз тунэлю.

        Тут быццам і вобразна, і прыгожа. Але ж ніяк не ўдаецца уявіць. Уцягвае вуж ці гадзюка сваё цела – гэта зразумела. Тут састаў хутчэй заточваўся, імкнуўся, упорваўся, ці сам лаз можа заглытваць, засмоктваць той састаў – тады карцінка ўяўляецца.

        Дарэчы заўважыць: вобразнасці ў аўтара досыць многа, але не такой вось, трошкі нацягнутай, якая сустракаецца ў невялікай колькасці напачатку. Далей штучнасць і грувасткасць пабудовы тропаў знікае, і карцінка, і атмасфера твора ўзнікаюць пры чытанні без перашкодаў. Увогуле, чым далей у тэкст, тым менш у ім заўважна каструбаватасці.

        Аляксандр Карнаўх сам прызнаецца: зрабіў раней мноства запісаў, не пакідае свой тэкст сухім. Нават у нейкім прамым сэнсе – у заключнай частцы, калі то снег, то дождж, то вецер і гэта на балоце, на нейкай там старой гаці – ух, атмасфера атрымалася насамрэч сцюдзёнай, няўтульнай, проста страшнай. І назва дакладна загучала ў гэтай частцы, больш за тое, такое ўражанне склалася, што ў гэтым месцы і не бывае іншага надвор’я. Ёсць у кнізе многа смачных слоўцаў-дыялектаў, а нейкае нешта, падазраю, аўтар і прыдумаў. Адзначу лексіку – моўны запас у аўтара неблагі.

        Гэта што тычыцца тэксту.

        Цяпер па сюжэце
        Цікава. Напружана. Займальна. Прапрацавана дасканала. Тайна адкрываецца пакрысе, і апошняя цаглінка цалкам кладзецца ў добра складзены мур. Тым, хто любіць таямніцы і не так прыдзіраецца да тэксту, як аўтар гэтых радкоў, кніга “зойдзе” ад самага пачатку. Калі не ўлічваць больш нічога іншага, тады “Халодныя землі” – наўпрост класнае прыгодніцкае чытво.

        Ну а для мяне яшчэ нейкім чынам гэта хорар – змрочны, цяжкі, які задушвае сваёй атмасферай агульнай немінучай смерці. Не, не нас сённяшніх. Мы то застаёмся…

        Героі
        Чаму асобна вырашыў спыніцца на іх? Ды, па шчырасці, іншым разам хацелася, была б магчымасць, даць галоўнаму герою па галаве. Ці па руках. Ці па тым і другі месцы разам. Ну і аўтару, канешне, то ж ягонае стварэнне. Бо недзе дзейнічае герой ну зусім бы паўдурак, так і хочацца абазваць… І гераіня не лепшая, са сваімі бзікамі, якія ледзь не даводзяць да гібелі.

        Ды пасля прыходзіць на розум пытанне: а чаму герой павінен быць супер-мачо? Чаму ён павінен быць разумнейшым за чытача, ведаць усё наперад, рабіць учынкі толькі згодна з логікай і здаровым сэнсам? А мы адно захапляцца ягонымі здольнасцямі вырашаць пытанні на раз-два? Ды ён жа – жывы чалавек. Недзе баязлівец, недзе разгублены, недзе паддаецца сваім эмоцыям, а не розуму. Гэтак жа і астатнія: сяброўка героя не вылучаецца асаблівым здаровым сэнсам і дзівосным характарам, сябры героя і муцелямі, і баязліўцамі бываюць. Станем на месца героя: стары дзед кажа, каб не спыняліся ў шынку, бо там розныя прыходзяць, маўляў… А тут дзень халодны, замёрзлі ў доме, праязджаюць міма. “Добры” герой не павінен спыняцца, паслухацца папярэджання. Але тут жывыя людзі, якія прагнуць выпіць чаго гарачага. Непагадзь такая, што ад позіркаў душа стыне. Ну і зайшлі. Так і чакаецца: зараз ці бойка ці яшчэ што. Аддадзім належнае аўтару – ён туды завярнуў, куды мы і не глядзелі. Ніц асабліва страшнага. Адно герою нешта прымроілася…

        Недзе таксам трохі раздражняла, бо ж чакаеш экшану, бойкі якой, зухаватасці, а перад табой – мямля нейкая, якому то мроіцца, то думаецца. Так і хочацца за каўнер узяць ды страсянуць: уставай, надумаў хварэць у такі час!

        Але так вырашыў аўтар, і так, урэшце, прадыктавана логікай кнігі – мы зразумеем трошкі пазней, хоць і цяпер можам здагадвацца аб сапраўдных прычынах паводзінаў.

        Увогуле ж, рэфлексій, успамінаў кароткіх, самарэфлексій нямала на старонках. Але не настолькі многа, каб згубілася адчуванне руху і ўзнікла падазрэнне, што аўтар займаецца самакапаннем.

        Карацей, мне спадабаліся героі тым, што не спадабаліся. Ці не цалкам спадабаліся. Ці я некага з іх у нечым магу ўпікнуць. Што значыць: героі ёсць. Не шаблонныя, жывыя людзі.

        І ў фінале
        Нехта палічыць гэтую кнігу за фэнтазі, улоўнай ніткай у палатне тэксту – містыка, ёсць добрая доля фантастычнага і неверагоднага. Агулам жа… Аўтар стварыў свой уласны сусвет. Нечаканы цалкам, новы і арыгінальны (у сэнсе – такога не было). Ён прыадчыніў для нас акно ў новую міфалогію, новую веру. За асаблівую ўдачу аўтара лічу стварэнне сімвала-абярэга, дзе абышлося без заезджанага нашага бусла з белымі крыламі, але з’явілася птушка не менш высакародная. Мо б упікнуў аўтара трохі за адведзенае ім месца для ваўкоў і ваўкалакаў, але – ягонае права.

        Даволі ўдалым падалося выкарыстанне нямецкага старога шрыфту – ага, сам пацікавіўся, мудрагелісты аж занадта. Як і мова запісаў аказалася ўрэшце не нейкім штучным кодам-шыфрам (не хапала нам тут яшчэ Войніча), а куды больш празаічным утварэннем і ад таго больш праўдападобным.

        …Нечага было надта сумна дзён колькі пасля прачытання кнігі, тэкст не адпускаў. І пакрысе спела ўсведамленне таго, што сутнасць кнігі – алегорыя на нашу Беларусь. Хоць і няма быццам яўнай сувязі. Не буду расказваць падрабязней, бо будзе спойлер.

        Адно дадам, што нам трэба Гервень. Вельмі трэба…

        Водгук В. Г. з сайта bellit.store.

      10. Kaciaryna Szust-Niesciarovicz – 12 студзеня, 2026

        Rated 5 out of 5

        Што зараз абсалютна немагчыма, дык гэта нармальна чытаць кнігі. Бо дзіцё вырве з рук і парве на шматкі, а калі не даць – парве на шматкі вушы настойлівым патрабаваннем. Калі Ладусь увечары засынае, таксама не надта разгонішся, хвілін хіба дзесяць можна пачытаць, потым трэба класціся з малюсікам, бо можа прачнуцца ад доўгай адсутнасці цёплага падбачка. І ўсё ж я вырашыла распачаць гэтую доўгую прыгоду, што на фота.

        І ох! Ну проста дужа карцела не адставаць ад мужа надоўга. Не першы раз у нашым сямейным жыцці такое здараецца, што Кася ўхапіла кнігу, паводле нейкага шостага пачуцця, шэпту з космаса, напэўна, Кася ўхапіла, як высвятляецца, Кнігу. А Нортан прачытаў першы)) І сказаў, што гэта ўх і ваў. І вось я яе пачала – і гэта ўх і ваў! Нават не буду чакаць, як дачытаю, каб ужо падзяліцца ўражаннямі. Нідзе раней не натрапляла, не бачыла водгукаў ці рэкамендацый, сама не разумею, чым яно мяне прыцягнула, ці словам “фольк” у пераліку жанраў, ці шэра-бірузовай вокладкай (ну я))), ці назвай, ад якой проста скурай адчуваеш дух роднай краіны. Але як жа я бязмежна рада, што гэтая кніга будзе на хатняй палічцы. Аўтар піша, што кнігу чытаюць ноччу, забыўшыся на сон – каб не сон дзіцяці, менавіта такая доля мяне б і напаткала 😄 Ну затое пакрысе дык даўжэй, шмат прыемных восеньскіх вечароў гарантавана.

        І як жа я бязмежна рада, што ў нас з’яўляюцца такія кнігі і такія аўтары. Ух. Ваў.

        Водгук Kaciaryna Szust-Niesciarovicz з сайта bellit.store.

      11. anonim – 12 студзеня, 2026

        Rated 5 out of 5

        Выдатны містычны трылер/дэтэктыў. Захапляльны сюжэт – тое, што не так часта, як хацелася б, сустракаецца ў белліце. Гэта на маю сціплую думку, бо пакуль яшчэ я ўвесь белліт не прачытаў. У “Землях” з сюжэтам усе добра: ад уступа да эпілога трымае ў напружанні. Ну і ўвогуле, хіба жаданне прачытаць кнігу як найхутчэй – не паказнік якасці? Каб не было ўжо так ванільна, то скажу, што часамі сюжэт быў прадказальны, а падказкі відавочныя, не ўсе персанажы і дыялогі прапрацаваныя, але ўражання гэта не сапсавала, тым больш, гэта дэбют.

        А вось, што вельмі добра выйшла, дык гэта вобраз балота, Прорвы. Цэнтр твора, мейсца, дзе адбываюцца ўсе асноўныя падзеі. Другое месца – восеньскі Менск, але сюжэт у ім больш статычны, гэта хутчэй падрыхтоўка ці нагода трапіць на балота. Увогуле Прорва у рамане – хутчэй бог, “дагістарычная істота”, якая ёсць месцам/падставай быцця, дае жыццё, з іншага – перыядычна забірае даніну жыццямі заблукаўшых, сурова карае тых, што наважыцца спасцігнуць сакральнае (меліяратары, этнографы), але і ратуе нявінных.

        Ну і вельмі ўдалыя дэкарацыі выйшлі: восень-зіма, халодная хата, снег, ноч. Ажно адчуваліся няўтульнасць і холад.

        Водгук з сайта bellit.store.

      Add a review Адмяніць адказ

      Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

      Дастаўка і ўручэнне
      wd-ship-1
      wd-ship-2

      Дастаўляем па ўсім свеце!

      Апроч Расіі.

      Адпраўка па Польшчы:

      • ад 9,30 злотых праз Orlen Paczka
      • ад 12,99 злотых праз пачкамат InPost
      • ад 10,99 кур’ерам.

      Адпраўка ў Беларусь:

      У Беларусь — да 2 кг у адной пасылцы (дастаўка трывае звычайна 10-14 дзён).

      Кошты: да 1 кг $8, да 2 кг $16.

      Чытаць далей

      Спадарожныя тавары

      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Дзікае паляваньне караля Стаха. Андрэй Хадановіч

      Выданнi Gutenberg, Кнігі, Лідары продажаў, Паэзія
      Rated 0 out of 5
      39,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Казкі гарадскога парку. Аляксандр Ждановіч

      Выданнi Gutenberg, Дзеткам, Кнігі, Лідары продажаў
      Rated 0 out of 5
      38,90 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Крэмулятар. Саша Філіпенка [BLR]

      Выданнi Gutenberg, Кнігі, Лідары продажаў, Проза
      Rated 0 out of 5
      49,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Як завесці дыназаўра. Андрэй Скурко

      Выданнi Gutenberg, Кнігі, Лідары продажаў, Дзеткам
      Rated 0 out of 5
      55,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Валадар пярсцёнкаў. Брацтва пярсцёнка. Дж. Р. Р. Толкін

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 5.00 out of 5
      92,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Вольнеры. Прадвесце. Валер Гапееў

      Кнігі, Проза
      Rated 0 out of 5
      48,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Вядзьмар. Час ганьбы. Анджэй Сапкоўскі

      Кнігі, Пераклады, Проза
      Rated 0 out of 5
      62,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Казік з Каменнай Горкі. Алесь Кудрыцкі

      Кнігі, Проза, Дзеткам
      Rated 5.00 out of 5
      56,00 zł

        Гэтая версія сайта створана
        ў рамках праекта ArtPower
        з падтрымкай Еўрапейскага Саюзу

        ПРА НАС

        Еўрапейскае беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher мае офіс у Кракаве. У ім працуюць беларусы, што былі вымушаны пакінуць радзiму. Мы імкнемся ствараць папулярныя беларускія кнігі і настолкі.
        16 лютага 2026 года КДБ Беларусі прызнала выдавецтва экстрэмісцім фармаваннем. Калі ласка, улічвайце гэта, калі жывеце ў Беларусі.

        ІНФАРМАЦЫЯ

        • Умовы вяртання
        • Навіны
        • Палітыка прыватнасці
        • Дастаўка
        • Самавываз у Кракаве
        • Дзе набыць афлайн
        • Шукаем інвестара

        НОВАЕ

        • 32bd8d76190feb0ce153f982649212d4 Шкляное дзіця. Маар’я Кангро 39,90 zł
        • 09401dc95953feaca513946e6898b594 Іду да вас, людзі. Анталогія эсэ пра суседзяў 54,90 zł

        НАШЫ КАНТАКТЫ

        • вул. Лабзоўская, 15 /15 (ul. Łobzowska, 15/15) Кракаў, Польшча
        • +48510034234
        • office (на) gutenbergpublisher.eu
        Напісаць нам!

        АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

          КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

          вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

          +48510034234

          office@gutenbergpublisher.eu

          Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

          Copyright © 2025 Gutenberg Publisher Sp. z o.o.
          payments
          Зачыніць
          • Крама
            • Back
            • Проза
            • Паэзія
            • Пераклады
            • Дзеткам
            • Мапы
            • Гульні
          • Зніжкі
          • Дастаўка
          • E-books
          • Выдавецтва
          • Падтрымаць
          • БЛР
            • Back
            • ENG
            • POL
            • РУС
          • Спіс пажаданняў
          Кошык
          Зачыніць
          Увага! 16 лютага 2026 года наш сайт і выдавецтва прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі. Калі ласка, прымайце меры бяспекі!
          Пачніце пісаць, каб пабачыць тавары, якія вы шукаеце.
          Выдавецтва Gutenberg Publisher
          Згода на файлы Cookie
          Каб забяспечыць найлепшую функцыянальнасць, мы выкарыстоўваем файлы cookie (для захоўвання інфармацыі аб прыладзе і/ці доступу да яе). Згода на выкарыстанне гэтых тэхналогій дазволіць нам апрацоўваць такія дадзеныя як асаблівасці прагляду старонак альбо Вашы ўнікальныя ідэнтыфікатары. Адхіленне гэтай згоды можа негатыўна паўплываць на некаторыя функцыі нашай інтэрнэт-старонкі.
          Функцыянальнасць Always active
          Тэхнічнае захоўванне або доступ з'яўляюцца строга неабходнымі для законных мэт забеспячэння выкарыстання канкрэтнай паслугі, відавочна запытанай абанентам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамлення па сетцы электроннай сувязі.
          Preferences
          The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
          Статыстыкі
          Тэхнічнае сховішча або доступ, які выкарыстоўваецца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
          Маркетынг і рэклама
          Тэхнічнае сховішча або доступ патрабуецца для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або некалькіх вэб-сайтах для падобных маркетынгавых мэтаў.
          • Manage options
          • Manage services
          • Manage {vendor_count} vendors
          • Read more about these purposes
          Налады
          • {title}
          • {title}
          • {title}
          Крама
          Спіс пажаданняў
          0 штук Кошык