• Крама
    • Проза
    • Паэзія
    • Пераклады
    • Дзеткам
    • Мапы
    • Гульні
  • Зніжкі
  • Дастаўка
  • E-books
  • Выдавецтва
  • Падтрымаць

еўрапейскае беларускае выдавецтва

  • Для аўтараў
  • Пытанні
  • Кантакты

    НАШЫ КАНТАКТЫ

    Польшча

    вуліца Лабзоўская, 15/15 (ul. Łobzowska, 15/15) 31-139 Кракаў

    Email: office (на) gutenbergpublisher.eu
    Phone: +48510034234

    НАПІШЫЦЕ НАМ!

    Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    НАПІСАЦЬ!

    АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

      КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

      вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

      +48510034234

      office@gutenbergpublisher.eu

      Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    • БЛР
      • ENG
      • POL
      • РУС
    Пошук
    Спіс пажаданняў
    0 штук 0,00 zł
    Меню
    Пошук
    0 штук 0,00 zł
    Галоўная Пераклады Зорныя Дзённікі. Станіслаў Лем
    Бел-чырвона-белы. Сцяг. Нацыя. Ідэнтычнасць
    Бел-чырвона-белы. Сцяг. Нацыя. Ідэнтычнасць 58,50 zł
    Назад да тавараў
    Забойства на вуліцы Макаёнка. Клёк Штучны
    Забойства на вуліцы Макаёнка. Клёк Штучны 43,00 zł
    Націсніце, каб павялічыць

      Зорныя Дзённікі. Станіслаў Лем

      Rated 5.00 out of 5 based on 1 customer rating
      (1 customer review)

      59,00 zł

      Кніга на беларускай мове.

      Пераклад з польскай Сяргея Шупы.

      Навуковая фантастыка, гумарыстычныя апавяданні, сатыра.

      456 старонак, цвёрды пераплёт.

      ISBN

      9788368202113

      1 in stock

      Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

      У спіс пажаданняў
      Падзяліцца:
      • Апісанне
      • Водгукі (1)
      • Дастаўка і ўручэнне
      Апісанне

      Апісанне

      Пазнаёміцца з індыётамі, трапіць у часавыя петлі, зладзіць паляванне на курдля, даведацца, як бульба нападае на ракеты і што выйшла з плана па аптымізацыі гісторыі Зямлі, — усё гэта магчыма з “Зорнымі дзённікамі” Станіслава Лема.

      Разам з галоўным героем Іёнам Ціхім чытач можа адправіцца ў самыя незвычайныя касмічныя падарожжы. Свет прадстаўленых навукова-фантастычных апавяданняў, створаны легендарным польскім пісьменнікам, падкупляе арганічным спалучэннем гумару і філасофскіх разваг, сатыры і спроб разгадаць заведзены парадак рэчаў.

      Станіслаў Лем (1921–2006) — сусветна вядомы польскі пісьменнік, які працаваў пераважна ў навукова-фантастычным жанры. У ягонай творчасці дамінавалі тры галоўныя тэмы: Космас, Жыццё і Розум, іх узнікненне і эвалюцыя. Мастацкая форма часта з’яўлялася асновай для філасофскіх разважанняў і схаванай пад гумарам крытыкі парадкаў у камуністычнай Польшчы.

      Творы Станicлава Лема — сапраўдныя жамчужыны навуковай фантастыкі. Яны перакладзены больш чым на 50 моў свету, іх агульны наклад склаў больш за 40 мільёнаў экзэмпляраў.

      Водгукі (1)

      1 review for Зорныя Дзённікі. Станіслаў Лем

      1. homa_bellit – 19 студзеня, 2026

        Rated 5 out of 5

        Кніга Лема пад назвай “Зорныя Дзённікі” выходзіла ў выдавецтвах “Янушкевіч” і “Галіяфы”. Аднак іх змест розны: у першым выпадку мы маем пераклад цыклу апавяданняў “Зорныя Дзённікі Іёна Тіхага”, а ў другім – раман “Футуралагічны кангрэс” і апавяданні з цыклу ўспамінаў героя. Сёння гаворка пра выданне Янушкевіча (пераклад з польскай Марыі Пушкінай).

        Гэты цыкл я чытаў раней у рускім варыянце і быў у захапленні. Таму, купіўшы прыгожае выданне на роднай мове, прадчуваў асалоду. Але…

        ЗАВЯЗКА: Іён Тіхі – касмічны Мюнхгаўзен, які вандруе па сусвету і шукае прыгоды, занатоўваючы іх у дзённік. Падазраюць, праўда, што прыгоды гэтыя – выключна плён яго нецвярозых фантазій 😀

        📌 Давайце здагадаюся: вы ўжо пацягнуліся напісаць каментар, што правільна “Ціхі”, а не “Тіхі”. Такую недарэчнасць тлумачыць сам герой: “яго павінны былі зваць Ціхі, але натарыус меў дэфект вымаўлення і адчайна тэкаў”.

        📌 Апавяданні ў Лема вельмі розныя: ад жартаўлівых гумарэсак да мудрагелістых роздумаў пра фундаментальныя рэчы. З сарказмам і іроніяй ён разважае пра праблемы быцця, троліць рэлігію, абвяргае агульнапрынятыя догмы і займаецца іншымі відамі інтэлектуальнага хуліганства. Аднак часта настолькі паглыбляецца ў свае развагі, што зразумець іх можна толькі жахнуўшы паўлітра 😀.

        📌 Фантазія аўтара бязмежна: няма такога абсурду, які б не мог сустрэцца на старонках кнігі. Скончылася паліва ў адкрытым космасе? Не бяда – Іён бярэ бідон і ідзе пешшу на бліжэйшую планету. Надакучыў касмічны карабель? Можна ляцець на свежым паветры (толькі ногі засунуць унутр, каб не мерзлі).

        📌 Перакладаць Лема – складаная справа, бо ён аматар гуляць словамі, утвараць дзіўныя спалучэнні, прыдумляць жартаўлівыя назвы і абрэвіятуры. А імёны? Бхгіз Гварндль, Пякоткальда Граўза і г.д. Здаецца, калі прачытаць гэта ўслых некалькі разоў, можна выклікаць духаў.

        📌 На жаль, не магу сказаць, што пераклад атрымаўся ўдалым. Асноўная прэтэнзія – стыль тэксту. Няхай Лем і частуе нас філасофскімі развагамі, але загорнуты яны ў забаўляльную форму. Замест гэтага ў беларускім варыянце мы сустракаем навуковы тэкст з масай канцылярызмаў і тэрмінаў. Замест таго, каб атрымліваць асалоду, прыходзіцца прадзірацца скрозь нагрувашчванне складаных і малазразумелых канструкцый.

        📌 Нечакана ўразіла вялікая колькасць памылак друку ды проста некарэктных фармулёвак (тыпу “увесь час падчас праверкі”). Вядома, нішто не бывае ідэальным, але падобных хібаў тут столькі, што немагчыма не заўважаць.

        🏆 АДЗНАКА: 6 🌰 з 10.

        Роздум пра фундаментальныя пытанні, загорнуты ў касмічна-прыгодніцкую вокладку. Нягледзячы на пытанні да перакладу, раю пачытаць.

        Водгук homa_bellit з сайта bellit.store.

      Add a review Адмяніць адказ

      Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

      Дастаўка і ўручэнне
      wd-ship-1
      wd-ship-2

      Дастаўляем па ўсім свеце!

      Апроч Расіі.

      Адпраўка па Польшчы:

      • ад 9,30 злотых праз Orlen Paczka
      • ад 12,99 злотых праз пачкамат InPost
      • ад 10,99 кур’ерам.

      Адпраўка ў Беларусь:

      У Беларусь — да 2 кг у адной пасылцы (дастаўка трывае звычайна 10-14 дзён).

      Кошты: да 1 кг $8, да 2 кг $16.

      Чытаць далей

      Спадарожныя тавары

      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      1984. Джордж Оруэл

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      40,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Валадар пярсцёнкаў. Дзве вежы. Дж. Р. Р. Толкін

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 5.00 out of 5
      93,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Вядзьмар. Апошняе жаданне. Анджэй Сапкоўскі

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      62,59 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Вядзьмар. Кроў эльфаў. Анджэй Сапкоўскі

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      62,59 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Дзівосныя гісторыі на дабранач. Эрвін Мозэр

      Кнігі, Дзеткам, Пераклады
      Rated 5.00 out of 5
      75,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Кароль. Шчэпан Твардах

      Кнігі, Гісторыя, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      49,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Срэбная дарога. Сціна Джэксан

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 5.00 out of 5
      35,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Што робяць пачуцці? Ціна Азевіч

      Кнігі, Дзеткам, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      53,00 zł

        Гэтая версія сайта створана
        ў рамках праекта ArtPower
        з падтрымкай Еўрапейскага Саюзу

        ПРА НАС

        Еўрапейскае беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher мае офіс у Кракаве. У ім працуюць беларусы, што былі вымушаны пакінуць радзiму. Мы імкнемся ствараць папулярныя беларускія кнігі і настолкі.
        16 лютага 2026 года КДБ Беларусі прызнала выдавецтва экстрэмісцім фармаваннем. Калі ласка, улічвайце гэта, калі жывеце ў Беларусі.

        ІНФАРМАЦЫЯ

        • Умовы вяртання
        • Навіны
        • Палітыка прыватнасці
        • Дастаўка
        • Самавываз у Кракаве
        • Дзе набыць афлайн
        • Шукаем інвестара

        НОВАЕ

        • 2a89c13066e3251caa7b84bf84f1a346 Зэкамерон. Максім Знак [EN] 60,00 zł
        • 1771f17bb6c9d21ac6aff7aec012f238 Лірыка. Наста Кудасава 40,00 zł

        НАШЫ КАНТАКТЫ

        • вул. Лабзоўская, 15 /15 (ul. Łobzowska, 15/15) Кракаў, Польшча
        • +48510034234
        • office (на) gutenbergpublisher.eu
        Напісаць нам!

        АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

          КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

          вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

          +48510034234

          office@gutenbergpublisher.eu

          Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

          Copyright © 2025 Gutenberg Publisher Sp. z o.o.
          payments
          Зачыніць
          • Крама
            • Back
            • Проза
            • Паэзія
            • Пераклады
            • Дзеткам
            • Мапы
            • Гульні
          • Зніжкі
          • Дастаўка
          • E-books
          • Выдавецтва
          • Падтрымаць
          • БЛР
            • Back
            • ENG
            • POL
            • РУС
          • Спіс пажаданняў
          Кошык
          Зачыніць
          Увага! 16 лютага 2026 года наш сайт і выдавецтва прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі. Калі ласка, прымайце меры бяспекі!
          Пачніце пісаць, каб пабачыць тавары, якія вы шукаеце.
          Выдавецтва Gutenberg Publisher
          Згода на файлы Cookie
          Каб забяспечыць найлепшую функцыянальнасць, мы выкарыстоўваем файлы cookie (для захоўвання інфармацыі аб прыладзе і/ці доступу да яе). Згода на выкарыстанне гэтых тэхналогій дазволіць нам апрацоўваць такія дадзеныя як асаблівасці прагляду старонак альбо Вашы ўнікальныя ідэнтыфікатары. Адхіленне гэтай згоды можа негатыўна паўплываць на некаторыя функцыі нашай інтэрнэт-старонкі.
          Функцыянальнасць Always active
          Тэхнічнае захоўванне або доступ з'яўляюцца строга неабходнымі для законных мэт забеспячэння выкарыстання канкрэтнай паслугі, відавочна запытанай абанентам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамлення па сетцы электроннай сувязі.
          Preferences
          The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
          Статыстыкі
          Тэхнічнае сховішча або доступ, які выкарыстоўваецца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
          Маркетынг і рэклама
          Тэхнічнае сховішча або доступ патрабуецца для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або некалькіх вэб-сайтах для падобных маркетынгавых мэтаў.
          • Manage options
          • Manage services
          • Manage {vendor_count} vendors
          • Read more about these purposes
          Налады
          • {title}
          • {title}
          • {title}
          Крама
          Спіс пажаданняў
          0 штук Кошык