Апісанне
” Мне заўсёды здавалася, што, каб спраўдзіць сваё існаванне, ты павінен адлюстроўвацца ў вачах іншых людзей. Каб проста быць, ты мусіш няспынна быць для кагосьці. “
Гэтым разам мы вяртаем публіцы “LIbido” празаіка і перфомера Іллі Сіна. Сінематаграфічна-сюррэалістычная кніга пра экзістанцыйны жах у паст-савецкім менаполісе. Тут разам з галоўнай гераіняй пасяліліся робаты-сэксцацкі і выбуховыя снарады, у царкву пераехалі гандлёвыя шэрагі, а суконная шэрасць усё ніяк не хацела сыходзіць з бясконцых 90-ых. Зрэшты, такія вобразы – гэта што? Нішчымныя дэкарацыі да жыцця Марыі і ейных пошукаў кахання, ці сапраўдныя акторы, чыё амплуа ‒ нашая рэчаіснасць.
” Сін у «Libido» сустракае Нішто твар у твар, спакойна сузірае яго і ўзнаўляе яго аблічча” – чытаць далей.
Ільля Сін, Illia Sin, Ilja Sin, Ilya Sin, Ilia Sin, Илья Син, Illya Sin.

Andrey Chu –
Нечекана добры твор, сэтап якога нажаль падаецца ўсё больш актуальным для сёньняшніх беларусаў.
Водгук Andrey Chu з сайта Goodreads.com
Arina –
часам я карыстаюся картамі таро. не дзеля прадказанняў, а каб натрапіць на думкі і ідэі, патрэбныя мне ў моманце, выцягнуць падсвядомае. “Libido” апынулася для меня своеасаблівай кнігай-таро.
на мой погляд, гэта шэдэўральны артхаўс беларускай літаратуры. цікавая, далёка не прымітыўная мова. сапраўдны твор сучаснага мастацтва, які сваім сюжэтам і словамі непазбежна выклікае пачуцці. але пачуцці уласцівыя асабіста чытачу, а не тыя, што “хацеў перадаць аўтар”. прымушае задумацца, пра жыццё, чалавецтва, чалавечнасць, сябе. на мой погляд, дакладна варта перачытваць, калі ёсць настрой на паразважаць.
Водгук Arina з сайта Goodreads.com