Апісанне
Сяргей Календа сабраў сваю дарослую прозу пад адной вокладкай.
Гэта тоўстая кніга, у якую ўвайшлі цыклы “Балтыйскія шкарпэткі”, “Дэкалог”, “Мімікрыя”, “Усё ўлічана. All inclusive”, “Апранутыя апавяданні”, “Архітэктурныя апавяданні”, “Выбраныя апавяданні”, а таксама аповесці “Падарожжа на край ложка”, “Часам панкі паміраюць” і “Акварыум”.
Сяргей Календа мог бы стаць гарадскім вар’ятам, аднак, на злосць зайздроснікам, ён паспяховы і як аўтар, і як стыліст. У яго прозе каралюе парадокс і неперавершаная ва ўменні пажартаваць логіка жыцця.
Многія з апавяданняў аўтара містычныя і нават страшныя, яны вызваляюць з блытаніны невыразных думак бяссоннай ночы вобразы і сюжэты, з якімі на яве не хацелася б спатыкацца. Можна з пэўнасцю гаварыць пра ўласны аўтарскі стыль, які, аднак, існуе ў адным сусвеце з прыдумкамі Ніла Геймана.

Водгукі
Водгукаў пакуль няма.