Апісанне
Эміграцыя — гэта больш, чым чамадан, вакзал і новы адрас.
Гэта сустрэча з уласнымі страхамі і перадузьятасьцямі, новыя сябры і страты, гэта шанец пражыць некалькі жыцьцяў у адным.
Для тых, хто толькі рыхтуецца зьехаць, кніга стане практычным правадніком: як перажыць першы год, справіцца са стрэсам і не страціць сябе.
Для тых, хто ўжо прайшоў гэты шлях, — напамінам пра ўласныя крокі і адкрыцьці.
А для тых, хто застаўся дома, — магчымасьцю зазірнуць у чужыя жыцьці і па-сапраўднаму зразумець, што стаіць за словам «эміграцыя».
Дар’я Ракава ў 18 гадоў выехала зь Беларусі ў Польшчу. Тут пачалося яе новае жыцьцё і досьвед эміграцыі, які працягваецца дагэтуль.
Навучаньне, праца, закаханасьць і сапраўднае каханьне, новыя сустрэчы і нечаканыя расчараваньні — усё аказалася і складаней, і ярчэй, чым можна было сабе ўявіць.
Кожны дзень кідаў выклікі: ад недарэчных сытуацый у краме да цяжкага адзіноцтва і бясконцай бюракратычнай барацьбы.
Гэтая кніга — шчырая гісторыя станаўленьня ў эміграцыі, пра тое, як зьбіраць сябе нанова і будаваць дом там, дзе яшчэ ўчора й жыць не плянавалася.

Водгукі
Водгукаў пакуль няма.