Апісанне
Новае выданне легендарнага рамана Джорджа Оруэла «1984». Самая знакамітая антыўтопія ў сусветнай літаратуры, раман-папярэджанне пра пагрозу, якую нясуць аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы сучаснаму грамадству.
Раман “1984” апісвае свет, якім кіруе таталітарны рэжым у дзяржаве Акіянія, дзе пануе Партыя на чале з усюдыісным Вялікім Братам.
Галоўны герой, Уінстан Сміт, працуе ў Міністэрстве Праўды, дзе ягоная задача — перапісваць і фальсіфікаваць гістарычныя дакументы, каб яны адпавядалі бягучай лініі Партыі. Нягледзячы на пастаянны татальны кантроль (паліцыя думак, тэлескрыны) і ідэалагічны ціск, Уінстан пачынае таемна сумнявацца ў існуючым парадку і шукаць магчымасці для бунту і кахання.
Гэта адзін з самых уплывовых твораў XX стагоддзя, які стаў сусветным папярэджаннем аб небяспецы таталітарызму. Многія тэрміны з рамана (напрыклад, “Вялікі Брат”, “думазлачынства”, “двудумства”) увайшлі ў сусветную культуру.


Водгукі
Водгукаў пакуль няма.