Апісанне
Нібы ў музычнай тэме з варыяцыямі, у кнізе паўтараюцца і вар’іруюцца матывы, вобразы, гукавыя комплексы, нават цэлыя выказванні. Пры гэтым кожны тэкст застаецца самакаштоўнай мастацкай цэласнасцю.
Сярод іншых у зборнік увайшлі вершы, адзначаныя прэміяй «Залаты апостраф» як найлепшая паэтычная публікацыя ў часопісе «Дзеяслоў» у 2023 г.
Не фігуры, не рыфмы, не тропы —
толькі ветру таемны шыфр,
толькі паўзы пасля шматкроп’яў,
толькі цішы снежная шыр.
Толькі там, за рытмам і метрам,
за страфой, за сцяной, за мяжой, —
шыфрам ветру, голасам мэтра…
Немагчыма… няможна… няўжо…
Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў (Аляксандр Дуброўскі) — паэт, філолаг, тэолаг. Аўтар кніг паэзіі «Паміж небам і багнаю» (1997), «Эстэтыка маўчання» (2011), «На тонкай нітачцы» (2021), «Літургія часу» (Skaryna Press, 2023), манаграфіі «Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша» (2006), зборнікаў багаслоўскіх даследаванняў і рэлігійнай публіцыстыкі.


Водгукі
Водгукаў пакуль няма.