Description
У сатырычнай аповесці знакамітага англійскага пісьменніка адлюстравана жыццё грамады жывёлаў, якія выгналі з фермы “Маёнтак” яго жорсткага гаспадара містара Джонса. Свабода і роўнасць сярод жывёлаў хутка ператварыліся ў дыктатуру свінні па мянушцы Напалеон. Оруэл выдатна паказаў працэс перараджэння камуністычных прынцыпаў бескласавага грамадства і народаўладдзя ў утопію таталітарызму і гвалту.
Як піша ўкраінскі літаратуразнаўца Расціслаў Сэмкіў, у сюжэце пазнавалі партыю савецкіх камуністаў, таму хадзілі чуткі, што Сталін чытаў аповесць і асабіста абразіўся, і што Оруэл памёр у свае сорак сем зусім не ад туберкулёзу. У Вялікабрытаніі, дзе, наслухаўшыся экспрэсіўных заяў Чэрчыля, пасля гітлераўскай агрэсіі пачалі баяцца «чырвонай пагрозы», разышлася нечуваная колькасць асобнікаў. Оруэл імгненна стаў вядомым на ўвесь свет.
Пераклад з англійскай Сяргея Шупы.
Агляды
Водгукаў пакуль няма