Апісанне
“Дым культуры” — гэта гульня для дарослых:
420 картак, частка з іх пачынае фразу, а астатнімі фразу можна скончыць — у межах уласнага пачуцця гумару і сапсаванасці.
Напрыклад, як бы вы скончылі фразы:
“Сапраўдны беларускі герой у сваёй фінальнай бітве абавязкова мусіць пракрычаць „За ____!”.”,
“Пасьля запуску Астравецкай АЭС на ўсю моц я б патраціў(ла) апошнія 100 баксаў на ____.”
“Я захоўваю даляры пад ____.”
У гэтай калодзе — 340 варыянтаў адказаў, і не ўсе з іх вы б прачыталі ўголас пра сваёй маме.
УВАГА! На картках ёсць імёны, якія могуць супадаць з імёнамі вядомых асобаў, але ўсе супадзенні выпадковыя і не маюць на мэце кагосьці абразіць.
Выйграе той, чый варыянт палічаць самым трапным.

Водгукі
Водгукаў пакуль няма.