Апісанне
Кніга «Вершы на волю» сабрала паэтычныя творы, напісаныя ва ўмовах турэмнага зняволення, катаргі, лагера, высылкі, чакання рэабілітацыі і перагляду крымінальнай справы. Храналагічна тэксты ахопліваюць амаль 150-гадовы перыяд бесперапыннай традыцыі і вымушанага развіцця беларускай турэмнай паэзіі: ад філамацкіх 1820-х, калі ў Вільні былі зняволеныя Адам Міцкевіч і Ян Чачот, аж да лагернай лірыкі асуджаных неўзабаве пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Васіля Супруна і Ларысы Геніюш.
Вершы, змешчаныя ў кнізе, адлюстроўваюць эмацыянальны стан палітзняволеных паэтаў, іх мары і спадзяванні, жыццёвыя прынцыпы, але найперш — унутраную свабоду, якой вельмі часта бракавала тым пісьменнікам, што знаходзіліся па іншы бок закратаванага акна.


Водгукі
Водгукаў пакуль няма.