• Крама
    • Проза
    • Паэзія
    • Пераклады
    • Дзеткам
    • Мапы
    • Гульні
  • Зніжкі
  • Дастаўка
  • E-books
  • Выдавецтва
  • Падтрымаць

еўрапейскае беларускае выдавецтва

  • Для аўтараў
  • Пытанні
  • Кантакты

    НАШЫ КАНТАКТЫ

    Польшча

    вуліца Лабзоўская, 15/15 (ul. Łobzowska, 15/15) 31-139 Кракаў

    Email: office (на) gutenbergpublisher.eu
    Phone: +48510034234

    НАПІШЫЦЕ НАМ!

    Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    НАПІСАЦЬ!

    АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

      КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

      вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

      +48510034234

      office@gutenbergpublisher.eu

      Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    • БЛР
      • ENG
      • POL
      • РУС
    Пошук
    Спіс пажаданняў
    0 штук 0,00 zł
    Меню
    Пошук
    0 штук 0,00 zł
    Галоўная Пераклады Ззянне. Стывен Кінг
    беларуская кніга для падлеткаў "Соня стой"
    Соня, стой! Саша Гук 38,50 zł
    Назад да тавараў
    Капітан Лятучая Рыба. Альгерд Бахарэвіч
    Капітан Лятучая Рыба. Альгерд Бахарэвіч 56,00 zł
    Націсніце, каб павялічыць

      Ззянне. Стывен Кінг

      Rated 5.00 out of 5 based on 3 customer ratings
      (3 customer reviews)

      79,00 zł

      Кніга на беларускай мове.

      Пераклад з англійскай Насты Карнацкай.

      Цвёрдая вокладка, 596 с.

       

      ISBN

      9788397029293

      Выдавецтва

      Янушкевіч

      In stock

      Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

      У спіс пажаданняў
      Падзяліцца:
      • Апісанне
      • Водгукі (3)
      • Дастаўка і ўручэнне
      Апісанне

      Апісанне

      Новая праца Джэка Торэнса ў гатэлі «Аверлук» — ідэальная магчымасць пачаць усё з пачатку. У міжсезонне ён разам з жонкай Уэндзі і сынам Дэні перабіраецца ў стары гатэль, каб працаваць зімовым наглядчыкам. Там у Джэка з’явіцца шмат часу, каб уз’яднацца з сям’ёй і папрацаваць над уласнымі літаратурнымі творамі. Але з надыходам суровага зімовага надвор’я ідылічнае месца здаецца ўсё больш аддаленым ад цывілізацыі… і ўсё больш злавесным. І адзіным, хто заўважае дзіўныя і жудасныя сілы, якія сабраліся вакол гатэля з доўгай і страшнай гісторыяй, становіцца Дэні Торэнс, адораны «ззяннем» пяцігадовы хлопчык.

      Раман «Ззянне» выйшаў у 1977 годзе і праз тры гады быў бліскуча экранізаваны Стэнлі Кубрыкам.

      Водгукі (3)

      3 reviews for Ззянне. Стывен Кінг

      1. alenabakanouskaya – 12 студзеня, 2026

        Rated 5 out of 5

        Гэта другі раз як я чытаю “Ззянне”, таму яскравых эмоцый у мяне не было, але ўсё роўна файна пачытаць беларускі пераклад. Тым больш з такой шыкоўнай вокладкай і подпісам ад перакладчыцы😍

        Джэк Торэнс — настаўнік ангельскай мовы, які згубіў працу з-за праблем з алкаголем і агрэсіяй. Яго жонка Уэндзі часта падумвае пра развод, а сын Дэні мае нябачнага сябра, які прыходзіць да яго падчас трансу, чым вельмі пужае сваіх бацькоў. У сям’і вялікія праблемы з грашамі, таму яны пагаджаюцца на новую працу Джэка зімовым наглядчыкам старога гатэля з не самай добрай гісторыяй. Пачатак ужо не лепшы, праблемная сям’я з’язджае ў вялікі гатэль, дзе яны будуць адны адрэзаныя ад усяго свету на некалькі месяцаў. Так і ёсць. Адразу адчуваецца вось гэта напружаная атмасфера хорара, калі адбываюцца быццам звычайныя падзеі, але на фоне фарміруецца нешта, нешта цёмнае і дрэннае акружае гатэль, яно становіцца ўсё шчыльней і бліжэй. Гэта напружанасць адчуваецца праз прароцкія сны і ўяўленні Дэні і праз думкі Джэка І Уэндзі, што ўзнікаюць нечакана.

        Калі прыбраць з кнігі ўсе фэнтэзі-элементы, тады застанецца адна галоўная тэма — гэта праблема алкагалізму, якая губіць не толькі пакутніка, але і ўсё побач. Пад час напісанне “Ззяння” Стывен Кінг сам пакутаваў ад алкагалізму і перанёс на паперу ўласныя праблемы.

        Ідэя да кнігі прыйшла да Стывена Кінга пад час яго вакацыі ў гатэлі Каларада ў канцы сезона, дзе ён разам з жонкай апынуліся аднымі гасцямі. Яму прысніўся сон, дзе яго трохгадовы сын крычаў уцякаючы калідорамі гатэлю ад пажарнага шлангу, які гнаўся за хлопчыкам. Так нарадзіўся сусветны бэстсэлер.

        Да кнігі ёсць пралог і эпілог, якія не публікаваліся разам, таксама ёсць прадаўжэнне “Доктар Сон”, якое распавядае пра Дэні пасля падзей “Ззяння”.

        Стэнлі Кубрік зняў адаптацыю кнігі, якая выйшла пад такой самай назвай у 1980 годзе, а 1997 годзе выйшаў міні-сэрыял, які спачатку атрымаў вельмі пазітыўныя водгукі, але пазней крытыкі абіралі фільм Кубріка. Я дарэчы глядзела фільм таксама і ён файны нават на сённяшні дзень.

        Водгук alenabakanouskaya з сайта bellit.store.

      2. taja_kacia – 18 студзеня, 2026

        Rated 5 out of 5

        Трымала ў руках гэтую прыгожую пульхную кнігу на 592 старонкі (не самую таўсценную ў Кінга) і думала, якая гэта тытанічная праца, зрабіць якасны літаратурны пераклад такога вялікага тэксту. На беларускай чыталася вельмі лёгка і натуральна. Раней кнігу не чытала, мо даўным-даўно глядзела фільм, зняты паводле рамана, але паспяхова забылася.

        А што я знайшла ў тэксце? Напэўна, прывітанне ад Насты чытачам🌞. Разумееце, пра што вядзецца?

        У «Ззянні» зноў на сцэне сям’я: тата, мама, сын. Спачатку ўсе шчаслівыя, але потым…

        У Джэка (тата) праблемы з алкаголем і прыступы агрэсіі, праз гэта ён страчвае працу. Бацька Джэка таксама выпіваў і аднойчы дзеці сталі сведкамі жорстага, без дай прычыны, збіцця іхнай маці.

        Уэндзі (мама) падумвае аб разводзе, але ёй няма куды пайсці, бо з маці напружаныя адносіны. Тая тыраніла свайго мужыка і зараз вінаваціць дачку у сыходзе бацькі, у благім выбары ўласнага мужа, у няправільным выхаванні сына, ейнага ўнука.

        Усе праблемы з бацькоўскіх сем’яў героі пераносяць ва ўласную сям’ю. Хто ад гэтага пакутуе? Вядома, дзіця, іхны сын Дэні.

        Чытаеш нібы кнігу пра псіхалогію адносінаў і сямейных стасункаў; аб тым, як трэба і нельга выхоўваць дзяцей, але Кінг быў бы не Кінг, калі б не дадаў жахаў. Ну як жахаў: цёмнай гісторыі аднаго старога гатэлю, містыкі, прывідаў, жывых мерцвякоў, забойстваў, крыві.

        Бліжэй к канцу кніга ўжо не адпускае. Узровень трывожнасці падвышаецца і са стоенным дыханнем дачытваеш апошнія старонкі. Фух. Выдыхнула. Нарэшце ўсё скончылася.

        Напэўна, я ўжо перарасла такія кнігі, але не пашкадавала, што «ўзялася» за Кінга (ужо дзве прачытала), хаця б дзеля пашырэння літаратурнага кругагляду, тым больш на беларускай. Кнігі Кінга насамрэч цікавыя і захапляльныя. Ці буду чытаць яшчэ? У бліжэйшы час – не.

        Стваральнікам дзякую за файнае выданне, а Сяргею за тое, што даў кніжку пачытаць.

        Водгук taja_kacia з сайта bellit.store.

      3. natalia_maslinka – 19 студзеня, 2026

        Rated 5 out of 5

        Кніга, якая адназначна мне спадабалася 😍🔥. У маладосці я прачытала пару твораў Стывена Кінга і ўзгадваю, што мне было жудасна і нават непамысна, таму больш яго я не чытала. Але тут была амаль імпульсіўная пакупка – мне захацелася абавязкова набыць кнігу і прачытаць яе. І я не расчаравалася!😊 Тым больш што Кінг па-беларуску ад любімага выдавецтва @januskevic.books – гэта круць💥😍❤️

        Раскажу, што яшчэ прыйшлося мне даспадобы ў кнізе.

        1) Ззянне – гэта не толькі кніга жахаў, а яшчэ і псіхалагічны твор. А я вельмі люблю разборы па розных псіхалагічных аспектах. Цікава, што кніга пісалася ў сярэдзіне 70-х гадоў мінулага стагоддзя, і тады яшчэ не было такога моднага цяпер паняцця, як абьюз, але ў творы ўжо ўзнімаецца гэтая тэма, як і тэма дзіцячых псіх. траўмаў і іх негатыўны ўплыў на далейшае жыццё, а таксама тэма алкагольнай залежнасці і інш. Дарэчы, палова кнігі – гэта суцэльныя разборы характараў, гісторый жыцця, паводзін і ўзаемаадносін паміж героямі. А жахі пачынаюцца прыкладна пасля 300 старонкі і нарастаюць паступова, да іх апагея ў самым канцы кнігі.

        2) Жахі мне падаліся не жахлівымі, калі так можна сказаць🤦🤪 А справа ў тым, што пры чытанні кнігі я ўяўляла іх нібыта праз нейкую туманную заслону, і мне не было так жудасна, як пры праглядзе фільма. Фільм я не магла глядзець! Мая псіхіка не вытрымлівала🤯. Кнігу ж я чытала перад сном, а потым без праблем засынала і прыўкрасна спала нібы немаўля😁

        3) Тэма паранармальных здольнасцяў і магчымасцяў чалавека таксама прыцягвае ўвагу. Увесь час думалася, а ці сапраўды такое ззянне (прадбачанне) бывае ў рэальнасці, ці гэта толькі прыдума аўтара. Хацелася верыць, што такое магчыма хаця бы часткова.

        4) Кінга часта разносяць за шмат літар, але чытаюцца 593 старонкі “Ззяння” вельмі хутка, лагічна і дасціпна. Асабліва я паскорылася на другой палове кнігі – напружанне расло з кожнай хвілінай! 😬😖

        А яшчэ я чытаю такія кнігі з прафесійнага пункта гледжання. Усё заўважаю, адзначаю і вучуся 😁💪.

        Дзякуй @nasta_bellit за файны пераклад!

        Водгук natalia_maslinka з сайта bellit.store.

      Add a review Адмяніць адказ

      Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

      Дастаўка і ўручэнне
      wd-ship-1
      wd-ship-2

      Дастаўляем па ўсім свеце!

      Апроч Расіі.

      Адпраўка па Польшчы:

      • ад 10,93 злотых праз Orlen Paczka.
      • ад 14,99 злотых праз пачкамат InPost.
      • ад 15,99 злотых кур’ерам.
      • Дастаўка ў пачкамат Orlen для замоваў ад 150 злотых БЯСПЛАТНАЯ.
      • Дастаўка кур'ерам дадому для замоваў ад 250 злотых БЯСПЛАТНАЯ.

      Адпраўка ў Беларусь:

      У Беларусь не адпраўляем.

      Чытаць далей

      Спадарожныя тавары

      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Лялька. Баляслаў Прус [BLR]

      Выданнi Gutenberg, Кнігі, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      50,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      52. Псіхалагічная гульня

      Гульні, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      68,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Валадар пярсцёнкаў. Вяртанне Караля. Дж. Р. Р. Толкін

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      92,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Вядзьмар. Апошняе жаданне. Анджэй Сапкоўскі

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      62,59 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Вядзьмар. Час ганьбы. Анджэй Сапкоўскі

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      62,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Дзівосныя гісторыі на дабранач. Эрвін Мозэр

      Кнігі, Дзеткам, Пераклады
      Rated 5.00 out of 5
      75,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Ледзяны Волат. Сакрыс Тапеліюс

      Кнігі, Дзеткам, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      43,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Усё ж сказаць жыццю так. Віктар Франкль

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 5.00 out of 5
      54,00 zł

        Гэтая версія сайта створана
        ў рамках праекта ArtPower
        з падтрымкай Еўрапейскага Саюзу

        ПРА НАС

        Еўрапейскае беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher мае офіс у Кракаве. У ім працуюць беларусы, што былі вымушаны пакінуць радзiму. Мы імкнемся ствараць папулярныя беларускія кнігі і настолкі.
        16 лютага 2026 года КДБ Беларусі прызнала выдавецтва экстрэмісцім фармаваннем. Калі ласка, улічвайце гэта, калі жывеце ў Беларусі.

        ІНФАРМАЦЫЯ

        • Умовы вяртання
        • Навіны
        • Палітыка прыватнасці
        • Дастаўка
        • Самавываз у Кракаве
        • Дзе набыць афлайн
        • Шукаем інвестара

        НОВАЕ

        • 4e8126ad4c487af7f698dafad3c6e003 The Hare’s Hut. Puzzle 4 in 1 99.00 zł
        • ba657dc5af2d9486968d03b94cb08f55 Scary and funny. Alena Hiermanovič [BLR]. 40.00 zł Original price was: 40.00 zł.32.00 złCurrent price is: 32.00 zł.

        НАШЫ КАНТАКТЫ

        • вул. Лабзоўская, 15 /15 (ul. Łobzowska, 15/15) Кракаў, Польшча
        • +48510034234
        • office (на) gutenbergpublisher.eu
        Напісаць нам!

        АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

          КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

          вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

          +48510034234

          office@gutenbergpublisher.eu

          Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

          Copyright © 2025 Gutenberg Publisher Sp. z o.o.
          payments
          Зачыніць
          • Крама
            • Back
            • Проза
            • Паэзія
            • Пераклады
            • Дзеткам
            • Мапы
            • Гульні
          • Зніжкі
          • Дастаўка
          • E-books
          • Выдавецтва
          • Падтрымаць
          • БЛР
            • Back
            • ENG
            • POL
            • РУС
          • Спіс пажаданняў
          Кошык
          Зачыніць
          Увага! 16 лютага 2026 года наш сайт і выдавецтва прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі. Калі ласка, прымайце меры бяспекі!
          Пачніце пісаць, каб пабачыць тавары, якія вы шукаеце.
          Выдавецтва Gutenberg Publisher
          Згода на файлы Cookie
          Каб забяспечыць найлепшую функцыянальнасць, мы выкарыстоўваем файлы cookie (для захоўвання інфармацыі аб прыладзе і/ці доступу да яе). Згода на выкарыстанне гэтых тэхналогій дазволіць нам апрацоўваць такія дадзеныя як асаблівасці прагляду старонак альбо Вашы ўнікальныя ідэнтыфікатары. Адхіленне гэтай згоды можа негатыўна паўплываць на некаторыя функцыі нашай інтэрнэт-старонкі.
          Функцыянальнасць Always active
          Тэхнічнае захоўванне або доступ з'яўляюцца строга неабходнымі для законных мэт забеспячэння выкарыстання канкрэтнай паслугі, відавочна запытанай абанентам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамлення па сетцы электроннай сувязі.
          Preferences
          The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
          Статыстыкі
          Тэхнічнае сховішча або доступ, які выкарыстоўваецца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
          Маркетынг і рэклама
          Тэхнічнае сховішча або доступ патрабуецца для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або некалькіх вэб-сайтах для падобных маркетынгавых мэтаў.
          • Manage options
          • Manage services
          • Manage {vendor_count} vendors
          • Read more about these purposes
          Налады
          • {title}
          • {title}
          • {title}
          Крама
          Спіс пажаданняў
          0 штук Кошык