Апісанне
Эсэ прысвечана страйку ўлонняў, які хвалюе свет з антычных часоў. Раней ён быў утопіяй ці ўяўнай страшылкай. Але ў ХХ стагоддзі кабеты ў заходнім свеце нечакана распачалі гэты страйк насамрэч. І нам усім цяпер давядзецца жыць з яго наступствамі.
Дэмографы, сацыёлагі, палітыкі і эканамісты, якія спрабуюць разабрацца з гэтай з’явай, часта не прыслухоўваюцца да фемінісцкіх аргументаў. І дарма, на думку Э. Бадэнтэр, бо такім парадкам ігнаруецца ціхі і глыбокі бунт кабетаў, які праяўляецца ў адмове ад мацярынства — часовай або прынцыповай і канчатковай.
Гэтае эсэ актуальнае і для Беларусі, дзе, як і ва ўсёй Еўропе, крытычна зніжаецца нараджальнасць. Пасля 2020 года беларускія ўлады чатыры гады не публікавалі звестак аб нараджальнасці і смяротнасці. Толькі нядаўна Белстат падзяліўся інфармацыяй за 2024 год, якая не выглядае аптымістычнай.
ЗМЕСТ
Уступ
Раздзел 1. Стан рэчаў Р
аздзел 2. Што кажа дэмаграфія
Раздзел 3. Рэвалюцыя-пастка
Раздзел 4. Канфлікт дзвюх легітымнасцей
Заканчэнне
Запаволенне наступстваў зніжэння нараджальнасці і павага правоў жанчын
Дадаткі
Пасляслоўе перакладчыка
Апошняя асветніца


Водгукі
Водгукаў пакуль няма.