Апісанне
Выданне прысвечана памяці выбітных дзеячаў беларускай культуры, чые жыцці былі абарваныя падчас сталінскіх рэпрэсій. На вокладцы кнігі ўшанаваны імёны творцаў, якія сталі сімваламі той эпохі: Уладзіслаў Галубок, Юрка Лявонны, Анатоль Вольны, Зяма Півавараў, Майсей Кульбак, Сяргей Астрэйка, Валеры Маракоў, Міхась Чарот, Юлі Таўбін, Ізі Харык, Тодар Кляшторны, Алесь Дудар, Сяргей Мурзо, Сяргей Фамін, Цішка Гартны, Васіль Шашалевіч, Міхась Зарэцкі і Вацлаў Ластоўскі.
Кніга з’яўляецца часткай маштабнага адукацыйнага праекта партала «Тузін Гітоў», закліканага вярнуць гэтыя імёны і творы ў сучасны культурны кантэкст і дыскурс. Выданне ўвабрала ў сябе 18 гісторый жыцця беларускіх літаратараў, больш за сто абраных твораў і каля сотні архіўных фотаздымкаў, частка з якіх апублікавана ўпершыню. Над тэкстамі працавалі знаныя даследчыкі літаратуры, якія рыхтавалі адкрытыя лекцыі пра герояў праекта.


Водгукі
Водгукаў пакуль няма.