• Крама
    • Проза
    • Паэзія
    • Пераклады
    • Дзеткам
    • Мапы
    • Гульні
  • Зніжкі
  • Дастаўка
  • E-books
  • Выдавецтва
  • Падтрымаць

еўрапейскае беларускае выдавецтва

  • Для аўтараў
  • Пытанні
  • Кантакты

    НАШЫ КАНТАКТЫ

    Польшча

    вуліца Лабзоўская, 15/15 (ul. Łobzowska, 15/15) 31-139 Кракаў

    Email: office (на) gutenbergpublisher.eu
    Phone: +48510034234

    НАПІШЫЦЕ НАМ!

    Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    НАПІСАЦЬ!

    АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

      КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

      вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

      +48510034234

      office@gutenbergpublisher.eu

      Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    • БЛР
      • ENG
      • POL
      • РУС
    Пошук
    Спіс пажаданняў
    0 штук 0,00 zł
    Меню
    Пошук
    0 штук 0,00 zł
    Галоўная Пераклады Ad Astra. Эліза Ажэшка, Тадэвуш Гарбоўскі
    efee9e416b82c46657d1d4fcc7d9c73f
    Слон. Саша Філіпенка 49,00 zł
    Назад да тавараў
    Цёмная справа. Лі Чайлд [BLR]
    Цёмная справа. Лі Чайлд [BLR] 64,00 zł
    Націсніце, каб павялічыць

      Ad Astra. Эліза Ажэшка, Тадэвуш Гарбоўскі

      Rated 5.00 out of 5 based on 1 customer rating
      (1 customer review)

      65,00 zł

      Кніга на беларускай мове.

      Пераклад з польскай Святланы Воцінавай.

      Празаічная паэма ў лістах.

      Твор з’яўляецца працягам рамана Элізы Ажэшкі «Дзікунка» («Два полюсы»). Па-беларуску выходзіць упершыню.

      Цвёрдая вокладка.

      ISBN

      978-83-971664-3-1

      In stock

      Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

      У спіс пажаданняў
      Падзяліцца:
      • Апісанне
      • Водгукі (1)
      • Дастаўка і ўручэнне
      Апісанне

      Апісанне

      Сто дваццаць гадоу таму Ad astra назвалі «творам, які застаецца».

      Аўтары змясцілі пад яго назвай музычнае слова «дуэт» і разгарнулі сюжэт на фоне гімнаў жывой прыродзе, песень сівой даўніны, музыкі космасу і маўчання сфінксаў. Галасы герояў даносяцца з Белавежскай пушчы і Бернскіх Альпаў, ад поўнага цудаў і страхаў урочышча Чорны Гушчар і ад велічных леднікоў Роны, ад казачнай даліны Лаўтэрбрунен, над якою звініць пастушковая песенька, і ад узрытых дзікамі руін беларускага замка, адкуль нясуцца ў лес гукі прывіднага палявання…

      У мелодыю кахання ўплятаюцца ноты жыцця: героі вядуць, калі гаварыць мовай нашага часу, філасофска-псіхалагічны батл, у якім сярод іншага чуюцца спрэчкі патрыёта і касмапаліта, сэрца і розуму, шчасця і ахвярнасці, кахання і абавязку.

      Водгукі (1)

      1 review for Ad Astra. Эліза Ажэшка, Тадэвуш Гарбоўскі

      1. В. Г. – 19 студзеня, 2026

        Rated 5 out of 5

        Гэты раман мае досыць вялікую прадмову перакладчыцы, з якога я і пачаў чытаць кнігу. І, па шчырасці, пасля трохі пашкадаваў. У прадмове распісваецца “кухня” рамана, а паколькі гэты раман асаблівы, нават арыгінальны ў гісторыі літаратуры, то, так мовіць, штучнасць ягонага стварэння выявілася занадта адчувальнай. Мы чытаем напачатку, як нарадзілася ідэя рамана, як ішла падрыхтоўчая праца – двух аўтараў, як пісаліся главы, чым усё завяршылася ўрэшце… Пасля прачытання прадмовы, далібог, падумалася: а вось каб гэта была не прадмова, а паслямова? Мабыць жа, цікавей было б пачытаць твор, а потым ужо пазнаёміцца з гісторыяй ягонага стварэння?

        Але, падумаўшы, тады можна чакаць пэўнага разубрэння казкі: вось, тэкст прачытаны, адчуваеш цудоўны паслясмак, а тут табе кажуць: а мы ўсё прыдумалі, вось мы – Эліза Ажэшка і Тадэвуш Гарбоўскі.

        Ну так, канешне, усякі твор – фантазія…

        Зрэшты, мае перажыванні адносна таго, ці будзе цікава чытаць тэкст, ведаючы тэхналогію ягонага нараджэння, былі марнымі. Бо тэкст – выключны сваёй асаблівасцю. Гэта піша майстар…

        Пра талент Ажэшкі напісана многа, льга адшукаць літаратуразнаўчыя работы на яе творы. Не думаю, што мне пашчасціць адшукаць нешта новае і выдаць арыгінальнае суджэнне наконт яе манеры пісьма, глыбіні і паэтычнасці метафар, тонкага лірызму і філасафічнасці тэксту.

        Пра іншае сказаць магу і, відавочна, не памылюся: якая ж неверагодная па сваёй складанасці работы выпала перакладчацы! Зразумела, што кожная мова мае пласт безэквівалентнай лексікі, відавочна, што ў польскай мове нямала такіх слоў і словазваротаў, якія не маюць наўпростага перакладу на беларускую мову. І тут трэба чытаць Ажэшку ў арыгінале, каб зразумець, якая тытанічная работа была зроблена аўтарам перакладу. Бо чытаючы, міжволі адзначаў для сябе спецыфічны флёр польскасці, і адначасова была захаваная спецыфічная для нашага часу мова твора – даволі няпростая, часам празрыстая і адначасова густая, недзе віцьеватая.

        Недарэмна было сказана, твор застанецца ў гісторыі, бо ягоная ідэя, тыя пытанні, якія ўзнімаюцца – неўміручыя. І па сённяшнім часе дык актуальныя для вялікай часткі беларусаў. Калі ў класіка стаяла пытанне “Быць ці не быць”, то ў “Ad Аstra” пытанне гучыць больш прадметна: “Якім быць, калі быць?”

        Інтэлігентную размову ці нават і спрэчку двух разумных людзей, якія маюць супрацьлеглыя пункты гледжання на нешта, заўжды цікава пачытаць. (Урэшце, і каб самому падвучыцца адказваць годна і не “тапіць” апанента). У рамане гэтае “нешта” утрымлівае цэлы шэраг надзвычай важных тэм, дзе знойдзецца месца і патрыятызму (у найлепшым значэнні гэтага слова), і каханню, і культуры – практычна, ўсім праявам грамадскага і асабістага жыцця.

        …Падумалася: а падобны твор, напісаны таленавітымі аўтарамі у суладдзі, сённяшнім часам, мог бы займець пачэснае месца ў нашай літаратуры. Хто б адважыўся на такі эксперымент?

        Тры сказы на рэшту. Вельмі прыемная на вока вокладка, прыемна кладзецца ў рукі. Кніга на 340 старонак мае зусім малую вагу – як жа прыемна (трэцяе “прыемна”) гэта адчуваць пасля звуклых у нас “цаглін”… Дробка прыкрасці: пра асобу перакладчыцы трэба здагадвацца па двух зносках – яе імя няма ў афіцыйных дадзеных: з чаго зроблены пераклад – пазначана, а хто рабіў – быццам і не важна…

        Водгук В. Г. з сайта bellit.store.

      Add a review Адмяніць адказ

      Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

      Дастаўка і ўручэнне
      wd-ship-1
      wd-ship-2

      Дастаўляем па ўсім свеце!

      Апроч Расіі.

      Адпраўка па Польшчы:

      • ад 10,93 злотых праз Orlen Paczka.
      • ад 14,99 злотых праз пачкамат InPost.
      • ад 15,99 злотых кур’ерам.
      • Дастаўка ў пачкамат Orlen для замоваў ад 150 злотых БЯСПЛАТНАЯ.
      • Дастаўка кур'ерам дадому для замоваў ад 250 злотых БЯСПЛАТНАЯ.

      Адпраўка ў Беларусь:

      У Беларусь не адпраўляем.

      Чытаць далей

      Спадарожныя тавары

      Кніга пра Кітай - Вецер з Усходу. Вецер з Захаду
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Вецер з Усходу, Вецер з Захаду. Пэрл Бак [BLR]

      Выданнi Gutenberg, Кнігі, Пераклады
      Rated 5.00 out of 5
      39,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Д’ябал з сёмага класа. Карнэль Макушыньскі [BLR]

      Выданнi Gutenberg, Кнігі, Пераклады
      Rated 5.00 out of 5
      35,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Валадар пярсцёнкаў. Вяртанне Караля. Дж. Р. Р. Толкін

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      92,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Дзівосныя гісторыі на дабранач. Эрвін Мозэр

      Кнігі, Дзеткам, Пераклады
      Rated 5.00 out of 5
      75,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Размовы з сябрамі. Салі Руні

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      53,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Усё ж сказаць жыццю так. Віктар Франкль

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 5.00 out of 5
      54,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Ферма жывёлаў. Джордж Оруэл

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      30,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Чорны абеліск. Эрых Марыя Рэмарк

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      63,00 zł

        Гэтая версія сайта створана
        ў рамках праекта ArtPower
        з падтрымкай Еўрапейскага Саюзу

        ПРА НАС

        Еўрапейскае беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher мае офіс у Кракаве. У ім працуюць беларусы, што былі вымушаны пакінуць радзiму. Мы імкнемся ствараць папулярныя беларускія кнігі і настолкі.
        16 лютага 2026 года КДБ Беларусі прызнала выдавецтва экстрэмісцім фармаваннем. Калі ласка, улічвайце гэта, калі жывеце ў Беларусі.

        ІНФАРМАЦЫЯ

        • Умовы вяртання
        • Навіны
        • Палітыка прыватнасці
        • Дастаўка
        • Самавываз у Кракаве
        • Дзе набыць афлайн
        • Шукаем інвестара

        НОВАЕ

        • 4e8126ad4c487af7f698dafad3c6e003 Зайкава хатка. Складанка 4 у 1 99,00 zł
        • ba657dc5af2d9486968d03b94cb08f55 Страшна і смешна. Алена Германовіч 40,00 zł Original price was: 40,00 zł.32,00 złCurrent price is: 32,00 zł.

        НАШЫ КАНТАКТЫ

        • вул. Лабзоўская, 15 /15 (ul. Łobzowska, 15/15) Кракаў, Польшча
        • +48510034234
        • office (на) gutenbergpublisher.eu
        Напісаць нам!

        АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

          КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

          вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

          +48510034234

          office@gutenbergpublisher.eu

          Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

          Copyright © 2025 Gutenberg Publisher Sp. z o.o.
          payments
          Зачыніць
          • Крама
            • Back
            • Проза
            • Паэзія
            • Пераклады
            • Дзеткам
            • Мапы
            • Гульні
          • Зніжкі
          • Дастаўка
          • E-books
          • Выдавецтва
          • Падтрымаць
          • БЛР
            • Back
            • ENG
            • POL
            • РУС
          • Спіс пажаданняў
          Кошык
          Зачыніць
          Увага! 16 лютага 2026 года наш сайт і выдавецтва прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі. Калі ласка, прымайце меры бяспекі!
          Пачніце пісаць, каб пабачыць тавары, якія вы шукаеце.
          Выдавецтва Gutenberg Publisher
          Згода на файлы Cookie
          Каб забяспечыць найлепшую функцыянальнасць, мы выкарыстоўваем файлы cookie (для захоўвання інфармацыі аб прыладзе і/ці доступу да яе). Згода на выкарыстанне гэтых тэхналогій дазволіць нам апрацоўваць такія дадзеныя як асаблівасці прагляду старонак альбо Вашы ўнікальныя ідэнтыфікатары. Адхіленне гэтай згоды можа негатыўна паўплываць на некаторыя функцыі нашай інтэрнэт-старонкі.
          Функцыянальнасць Always active
          Тэхнічнае захоўванне або доступ з'яўляюцца строга неабходнымі для законных мэт забеспячэння выкарыстання канкрэтнай паслугі, відавочна запытанай абанентам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамлення па сетцы электроннай сувязі.
          Preferences
          The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
          Статыстыкі
          Тэхнічнае сховішча або доступ, які выкарыстоўваецца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
          Маркетынг і рэклама
          Тэхнічнае сховішча або доступ патрабуецца для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або некалькіх вэб-сайтах для падобных маркетынгавых мэтаў.
          • Manage options
          • Manage services
          • Manage {vendor_count} vendors
          • Read more about these purposes
          Налады
          • {title}
          • {title}
          • {title}
          Крама
          Спіс пажаданняў
          0 штук Кошык