Апісанне
“Аўтамат з газіроўкаю стаяў на пляцы Волі, на спуску да Нямігі, куды перанеслі яго з праспекта Леніна ад крамы пад гадзіннікам, шостай прадуктовай, у якой і пачалі прадаваць мінчукам пеністую ваду з сіропам і без.”
Кніга “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” Уладзіміра Някляева – гэта сацыяльны раман, які праз мікрагісторыі Менскай багемы расказвае нам пра Гісторыю з вялікай літары. У гэтай Гісторыі шмат твараў, што разам стаяць у чарзе па газіроўку: Лі Харві Освальд і Кім Хадзееў, дысідэнты і гэбісты, перажылыя Другую сусветную і франтавікі халоднай, той, хто данасіў і на каго данасілі, і, вядома, той, які вялікі, савецкі і бетонны. Горад у рамане разбураецца, збіраецца і тасуе тапонімы. Менск, да якога гісторыя з цэнтру чырвонай імперыі даходзіць з спазненнем, прапускае праз сябе юнацкае каханне і паэзію ягоных удзельнікаў.
“Гэта раман пра сталенне чалавека (і пакалення), фармаванне яго (і пакалення) ідэалаў. Таксама гэта раман пра загадкі маладосці, разгадка якіх знаходзіцца праз 50 гадоў.”


Водгукі
Водгукаў пакуль няма.