Каб забяспечыць найлепшую функцыянальнасць, мы выкарыстоўваем файлы cookie (для захоўвання інфармацыі аб прыладзе і/ці доступу да яе). Згода на выкарыстанне гэтых тэхналогій дазволіць нам апрацоўваць такія дадзеныя як асаблівасці прагляду старонак альбо Вашы ўнікальныя ідэнтыфікатары. Адхіленне гэтай згоды можа негатыўна паўплываць на некаторыя функцыі нашай інтэрнэт-старонкі.
Тэхнічнае захоўванне або доступ з'яўляюцца строга неабходнымі для законных мэт забеспячэння выкарыстання канкрэтнай паслугі, відавочна запытанай абанентам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамлення па сетцы электроннай сувязі.
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Тэхнічнае сховішча або доступ, які выкарыстоўваецца выключна ў статыстычных мэтах.
The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Тэхнічнае сховішча або доступ патрабуецца для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або некалькіх вэб-сайтах для падобных маркетынгавых мэтаў.
Ганна Янкута –
Прачытала «Апошняе пакаленне» Макара.
Што спадабалася:
– Атмасфера твора, адчуванне вязкасці, павольнасці, бясконцасці, пуставатасці часу. Веру, што прыкладна так магло адчувацца жыццё ў Мінску 2023 года (можа, і цяпер?). Яно і за мяжой Беларусі так часам адчуваецца.
– Апісанне працы ў рэкламным агенцтве. Вельмі нагадала атмасферу на маёй першай працы пасля ўніверсітэта – у фірме, якая імпартавала аўтамабільныя акумулятары, толькі ў нас быў не «тата», а «шэф». Відаць, асаблівасці працы ў такіх кампаніях, асабліва для «маладых спецыялістаў», і ўзаемаадносіны ў такіх калектывах з таго часу не надта змяніліся.
– Устаўкі з дзіцячымі ўспамінамі. Цікава, як шмат у іх «універсальнага» (досведу розных пакаленняў у Беларусі) – напрыклад, збор чарніцаў з бабуляй.
– Перадача пэўнай моўнай умоўнасці твору: фразы, якія героі гавораць па-руску (ясна, што ў рэкламным агенцтве амаль усе размаўляюць па-руску), вылучаныя курсівам, але даюцца па-беларуску. Добрая альтэрнатыва тэкстам з рознымі мовамі, якіх апошнім часам досыць шмат.
– Апісанні эмацыйнага стану ці перажыванняў, звязаных з цялеснасцю, а таксама адносінаў з сяброўкай, у тым ліку пэўнай няёмкасці, разгубленасці, раздражнёнасці – ёсць адчуванне, што нешта, вынайдзенае жаночай літаратурай, паступова з’яўляецца ў мужчынскай.
Нехта параўноўваў кнігу з Салі Руні, у мяне таксама з’явілася адчуванне нечага няўлоўна падобнага.
Што НЕ спадабалася:
– Што герой маркіруецца як гамафоб (праз ужыванне адпаведнай лаянкі). Не разумею, навошта яго маркіраваць як гамафоба, калі гэта не мае ніякага дачынення да сюжэту.
(лайт спойлер алерт)
– Незавершанасць лініі адносінаў з бацькам і пэўная схематычнасць ягонага вобразу. Незразумела, калі нейтральныя бацькі з дзіцячых успамінаў раптам разышліся аж настолькі рэзка, што сын з бацькам больш не стасуецца. Магчымасць бацькі паўплываць на сітуацыю ў канцы кнігі выглядае нерэалістычнай. Як і ягоная ўмова, якая не да канца зразумелая.
– Не тое, каб не спадабалася, я проста пацікавіцца: а што, цяпер праўда кажуць «хаюшкі»? У маёй старэйшай школе дзікую кучу гадоў таму гэта здавалася страшэнна старпёрскім і нямодным.
Агулам кнігу раю, тым больш што набыць яе цяпер можна не толькі на паперы, але і ў электронным варыянце, за што выдавецтву асаблівы дзякуй.
Водгук Ганны Янкуты з сайта bellit.store.