• Крама
    • Проза
    • Паэзія
    • Пераклады
    • Дзеткам
    • Мапы
    • Гульні
  • Зніжкі
  • Дастаўка
  • E-books
  • Выдавецтва
  • Падтрымаць

еўрапейскае беларускае выдавецтва

  • Для аўтараў
  • Пытанні
  • Кантакты

    НАШЫ КАНТАКТЫ

    Польшча

    вуліца Лабзоўская, 15/15 (ul. Łobzowska, 15/15) 31-139 Кракаў

    Email: office (на) gutenbergpublisher.eu
    Phone: +48510034234

    НАПІШЫЦЕ НАМ!

    Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    НАПІСАЦЬ!

    АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

      КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

      вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

      +48510034234

      office@gutenbergpublisher.eu

      Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    • БЛР
      • ENG
      • POL
      • РУС
    Пошук
    Спіс пажаданняў
    1 штука 44,00 zł
    Меню
    Пошук
    1 штука 44,00 zł
    Галоўная Пераклады Вецер з Усходу, Вецер з Захаду. Пэрл Бак [BLR]
    Мапа Рэчы Паспалітай. Першая пал. XVII ст.
    Мапа Рэчы Паспалітай. Першая пал. XVII ст. 75,00 zł
    Назад да тавараў
    Халодныя землі - сучасная беларуская літаратура
    Халодныя землі. Аляксандр Карнаўх 59,00 zł
    “І ўзыходзіць сонца. Эрнэст Хемінгуэй” has been added to your cart. Паглядзець кошык
    Кніга пра Кітай - Вецер з Усходу. Вецер з Захаду
    Націсніце, каб павялічыць

      Вецер з Усходу, Вецер з Захаду. Пэрл Бак [BLR]

      Rated 5.00 out of 5 based on 3 customer ratings
      (3 customer reviews)

      39,00 zł

      Кніга на беларускай мове.
      Пераклад з англійскай Кацярыны Несцеровіч.

      168 с., мяккая вокладка з клапанамі.

      Выдавецтва

      Gutenberg Publisher

      ISBN

      978-83-68016-34-5

      Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

      У спіс пажаданняў
      Падзяліцца:
      • Апісанне
      • Водгукі (3)
      • Дастаўка і ўручэнне
      Апісанне

      Апісанне

      У пошуках гармоніі паміж Усходам і Захадам.

      У традыцыйным грамадстве кожны мае сваю ролю. Мужчыны і жанчыны не проста падпарадкоўваюцца звычаям – яны выконваюць абавязкі і карыстаюцца правамі, якія надае ім культура. У гэтым – свая мудрасць і свая прыгажосць.

      Галоўная гераіня рамана Пэрл Бак «Вецер з Усходу, вецер з Захаду» – Квэй-лан – не змагарка і не рэвалюцыянерка. Яна – жанчына, якая вучыцца разважаць і разумець саму сябе.

      Квэй-лан нарадзілася ў Кітаі, дзе традыцыі моцныя, як каменныя сцены. Яна вучылася слухацца, захоўваць сямейны гонар, быць годнай дачкой і жонкай. Але муж, які атрымаў заходнюю адукацыю, паказаў ёй, што можна жыць інакш – не руйнуючы мінулае, а спалучаючы найлепшае з традыцый і прынцыпаў здаровага розуму.

      Гэта кніга пра:
      Гармонію паміж культурай і сучаснасцю
      Мудрасць, якая не ў сіле, а ў разуменні жыцця
      Пераўтварэнне, якое не адкідае карані, а ўзбагачае іх

      Раман Пэрл Бак нагадвае нам, што важна не змагацца з мінулым, а вучыцца браць з яго найлепшае і рухацца далей.


      Таксама выдавецтва можна падтрымаць грашовым ахвяраваннем тут


      ЦЫТАТА З КНІГІ:

      — Не варта чакаць, што цябе пацягне да чалавека, якога ты бачыш упершыню ў жыцці, тое ж тычыцца і мяне. Наш шлюб — гвалтоўны, нас абаіх да яго прымусілі. Мы не прымалі гэтага рашэння самастойна. Але далей мы можам будаваць жыццё так, як пажадаем. І мне хочацца зрабіць усё іначай, чым было ў нашых продкаў. Я буду лічыць цябе ва ўсім роўнай сабе. Ты — не мая рухомая ўласнасць, а асобны чалавек са сваімі жаданнямі, і я б хацеў, каб мы былі сябрамі, калі, вядома, ты таксама гэтага хочаш.

      Вось якія словы я пачула ў першую шлюбную ноч. Я была ўражаная і не зусім разумела, як гэта: быць роўнай мужчыну? А навошта? Няўжо я не ягоная жонка? Калі ён не скажа, што я павінна рабіць, дык хто тады скажа? Няўжо не ён мой законны гаспадар? Ён гаворыць, што мяне прымусілі выйсці замуж, але гэта не так. Што яшчэ б я рабіла, калі б не выйшла замуж? Як і за каго яшчэ можна выйсці замуж, калі не за чалавека, якому цябе абяцалі бацькі пры нараджэнні? Я была разгубленая і не разумела, дзе хаваецца гвалт, бо ўсё было зроблена паводле звычаю.
      “Вецер з Усходу, Вецер з Захаду”

      Водгукі (3)

      3 reviews for Вецер з Усходу, Вецер з Захаду. Пэрл Бак [BLR]

      1. cudounia – 9 студзеня, 2026

        Rated 5 out of 5

        Усім прывітанне, і з вамі зноў мы і рубрыка “вы не прасілі, але мы ўсё адно раскажам”)

        Сёння павядзем пра кніжку, якой ужо без малага сотня гадоў, а выглядае яна, нібы ўчора напісаная) Ну рэальна, так добра людзі не захоўваюцца) Праўда, у людзей няма опцыі “перавыданне”…

        Карацей, просім любіць і шанаваць, наша сённяшняя госця – “Вецер з усходу, вецер з захаду” за аўтарствам малавядомай на нашых абшарах Перл Бак у перакладзе Кацярыны Несцяровіч.

        І першае, што хочацца сказаць… На што хочацца звярнуць увагу… О, гэта словамі цяжка перадаць, гэта трэба браць у рукі. І глядзець. Гэта кніжка, узяўшы ў рукі якую, хочацца заплюшчыць вочы і насалоджвацца тактыльнымі адчуваннямі. А расплюшчыўшы – яшчэ нейкі час атрымліваць эстэтычную асалоду ад вонкавага выгляду. Так, беларускае выданне “East wind west wind” уражвае проста з парога. Мяккая, матавая, прыемная навобмацак аксамітная софт-тач паверхня ты псеўла супервокладкі лашчыць пальцы. На ёй глянцам пабліскваюць фактурныя літары назвы і кітайскія герогліфы, а таксама – значык “без ужыцця штучнага інтэлекту”. А аснову візуала стварае фота традыцыйнага кітайскага жаночага строя з прыватнай калекцыі… перакладчыцы. І гэта ўсё разам стварае такое выразнае адчуванне таго, што тое, што трымаеш у руках, зроблена з вялікай любоўю. І ўжо аднога гэтага дастаткова каб атрымаць дозу дафаміна. Проста. Людзі працавалі над кожным элементам, над кожнай дэталлю. І працавалі з любоўю. І гэта – бачыцца і адчуваецца. Нават пальцамі)

        Папера старонак – тая самая адмыслова-кніжная, ад чытання з якой меньш стамляецца зрок. Фактурная, шчыльная, прыглушанага колеру і лёгкая. Каеф, адным словам. Гады ў рады “зроблена беларусамі для беларусаў” – у найлепшым сэнсе.

        Ну, і як няцяжка здагадацца, як кніжку пераклалі і выдалі сёлета, у 2025, актуальнасць зместу не падлягае сумнёвам. Гэта гісторыя пра сутыкненне сусветаў у часе і прасторы. Без усякай фантастыкі. Проста ўсход і захад, (паза-)учора і заўтра. І, канешне, у цэнтры ўсяго – людзі. Лёсы.

        Апавяданне вядзецца ад імя жанчыны. Кітайскай жанчыны, выхаванай паводле старой традыцыі. Жанчыны, якой “пашчасціла” стаць жонкай прагрэсіўнага мужа. Гэта гісторыя канфлікта пакаленняў і культур. Гісторыя пра цяжкія выбары і іх наступствы ад імя пасіўнага назіральніка, што дазваляе чытачу максімальна ўліцца ў свет апавядання і адчуцца на месцы галоўнай гераіні незалежна ад свайго пола. Бо і чытач паводле ролі сваёй за ўсім назірае, а ніяк паўплываць ні на што не можа. Невядома, наколькі гэты прыём – задума аўтаркі, але перажыванню нажывую усяго, што адбываецца ў кнізе – спрыяе неймаверна. Як спрыяе таму і тое, што напісана выдатна.

        Якасць пераклада няхай ацэньваюць адмыслоўцы, ад імя ж чытача сказаць можна толькі тое, што чытаецца лёгка, вока не выхоплівае “спатыкачоў”, недарэчнасцяў, паўтораў і прымітывізма. Вобразнасць і атмасфера пададзеныя цудоўна і ў беларускай версіі кніга чытаецца проста выдатна, прынамсі, чытачом, не знаёмым з арыгіналам і няздольным ацаніць паўнату перадачы. Тобок, амаль кожным беларускім чытачом)

        Вердыкт – адназначна раім аматарам літаратуры “ад першай асобы”, усім цікаўным да ўсходніх культур (бо пласт традыцыйнай кітайскай культуры з яго ўкладам і традыцыямі тут перададзены проста шыкоўна), псіхалагічна-філасофскай мастацкай літаратуры а таксама добрага інтэлектуальнага чытва. А, і таксама раім усім “а вось раней трава зелянейшая была, дзеці бацькоў паважалі і увогуле, вярнуць бы ўсё як у продкаў мудрых было…”. Гэтыя, праўда, наўрад ці чытаюць гэтыя радкі, але… Ну а раптам)

        Водгук cudounia з сайта bellit.store.

      2. kniznyja_razmovy – 15 студзеня, 2026

        Rated 5 out of 5

        Кніга, ад якой я атрымала значна больш, чым чакала. Яна аказалася і тонкай, і лірычнай, і разумнай. Яна здзіўляла.

        👩🏼 Аўтарка Пэрл Бак у 1938 годзе атрымала Нобелеўскую прэмію. Яна доўга жыла ў Кітаі, прабавіла там усё сваё дзяцінства разам з бацькамі-місіянерамі. Яна ведала кітайскую мову і кітайскую душу. Таму, напэўна, яе тэкст і гучыць так пераканаўча.

        📕 Кніга расказвае пра часы, калі ў традыцыйны Кітай усё мацней пачынаюць пранікаць заходнія культура, адукацыя, медыцына. У той жа час шмат сямей жывуць па старажытных правілах і стандартах. Некаторыя дэталі, падаецца, былі такімі ж і 200, і 300, і 500 год таму. Гераіня (і апавядальніца) акурат у такой сям’і і гадуецца.

        🏘️ Тэрыторыя дома падзеленая на двары, і на мужчынскі двор дзяўчынцы заходзіць нельга. Больш за тое, калі старэйшаму брату споўніцца 7 гадоў, яна больш не зможа з ім не толькі гуляць, але і часта бачыцца. Ейная маці – Першая дама, то бок галоўная жонка. Але ёсць яшчэ тры, і ў пэўны момант бацька падумвае пра пятую. Гераіні традыцыйна бінтуюць ногі (каб яны былі маленькія), вучаць займацца гаспадаркай, шыць, вышываць, гатаваць. На гэтым адукацыя амаль што і сканчваецца. З дзяцінства дамоўлена пра ейны шлюб.

        🌸 Але менавіта шлюб яе і зменіць. Жаніх – адукаваны і сучасны малады чалавек, які пэўны час правёў у ЗША. Ён не надта рады гэтаму шлюбу, але не ідзе супраць волі бацькоў. З яго дапамогай жонка пачынае інакш глядзець на свет і ўсё больш і больш пра яго даведвацца.

        🌱 А потым і брат гераіні паедзе вучыцца на Захад і вернецца з жонкай-амерыканкай, якой давядзецца прайсці шмат выпрабаванняў, каб быць прызнанай сям’ёй мужа…

        Водгук Кацярыны (@kniznyja_razmovy) з сайта bellit.store.

      3. В. Г. – 17 студзеня, 2026

        Rated 5 out of 5

        Сага пра кітайскую сям’ю
        Расказваць пра гэты раман і аўтарку будзе справай не самай перспектыўнай – пра гэта льга пачытаць у сеціве, інфармацыі хапае. Каму лянота, то прывяду пару фактаў: Пэрл Бак – першая жанчына-амерыканка, якая атрымала Нобелеўскую прэмію, і першая пісьменніца-жанчына з ЗША, якая заслужыла гэту прэмію па літаратуры.

        Ну, але ж мы, выраслыя ў СССР, добра ведаем, што прэміі ўсе міжнародныя – прадажныя. Таму чыталі тое, што прасейвалася для нас праз сіта ідэалогіі. Сага пра кітайскую сям’ю амерыканскай пісьменніцы не праскочыла…

        Казаць пра якасці кнігі не выпадае – яна была адзначана ў свеце тады, калі мяне на тым свеце яшчэ не было. Таму буду гаварыць пра гэтую кнігу вачыма жыхара нашых беларускіх балот. Раблю тое не спецыяльна – такі ракурс не проста напрошваецца, ён крыкам крычыць: зірні, як рабілася сапраўднае.

        Уздыхну-пачну: колькі ж добрай літаратуры мы так і не пачыталі, і не ведалі пра яе існаванне…

        Само чытанне выклікала ў мяне здзіўленне тым, што я не заўважаў часу, пакуль чытаў. Тут нават справа не ў “захапіўся”, хоць тое, безумоўна, было – вельмі цікава. Справа ў іншым. Магчыма – у самім часе, які ў гэтай кнізе не павольна цячэ, а ён тут быццам застылы да бясконцасці. Чыста тэхнічна, уявіце: сын вяртаецца дадому з Амерыкі, маці не запрашае яго да сябе тыдзень і другі. Урэшце, сустрэча на 10 хвілін. Пасля – чаканне рашэння маці. Тыдзень, другі… Гэтаксама бацька: едзе і едзе, ніяк не даедзе дадому, каб вынесці свой вердыкт адносна непаслухмянасці сына. Пасля з’язджае без усякага выраку, час ідзе, ідзе… І вось – праз месяцы прыходзіць ліст.

        Неяк адзін з самых вядомых мне ў ФБ чытачоў, які літаральна паглынае кнігі і мае добры мастацкі густ, сказаў: “Раман – гэта абавязкова час. Без наяўнасці часу ніякага раману не атрымаецца”. Спрачацца тут не выпадае. У рамане Пэрл Бак час не проста існуе ў сваёй незваротнай няспешнасці – ён літаральна ахоплівае кожную з падзей сагі, і тыя падзеі быццам застываюць у ім, як казурка, трапіўшы ў смалу. І змены, якія ідуць, нясе той самы час, ён суне іх бы ледавік валуны. Разбуральныя і неміласэрныя.

        Цікавасць кнігі трымаецца на шчырасці аповеду, які замешаны на пачуццях жанчыны, ды вось толькі тут пачуцці не тыя “выключна жаночыя”, якія інерцыйна чакаюцца. Галоўная гераіня ў сваіх лістах паўстае і жонкай, і дачкой, і нявесткай, і сястрой, і сяброўкай, і маці. І яшчэ… Але крышку пазней. Зараз пра іншае.

        Падчас чытання і асабліва пасля таго, як прачытаныя старонкі увасобіліся ў свядомасці ў цэльны сусвет, розум прагнуў разглядзець больш уважліва пэўныя моманты. Канчатковы вывад сфарміраваўся пакрысе, і ён быў горка-кіслы, як недаспелая антонаўка, і такі ж цвёрды: а мы так не ўмеем…

        Па шчырасці, звычаі і традыцыі, апісаныя ў кнізе, часам шакуюць. Але вось што галоўнае: у цябе, як чытача, наўрад ці ўзнікне ўспрыманне гэтых людзей, у першую чаргу жанчын, як няшчасных, затурканых. Яны не нэндзы, яны не ахвяры, пры ўсім, што быццам і ахвяры. Прадоўжым пра галоўную гераіню. Ды вось, яна ў кнізе яшчэ – спадкаемца старажытных традыцый, носьбіт пэўнага культурнага коду. І вось такая сумесь урэшце нараджае кітаянку-чалавека. З аднаго боку, як сказаў бы нехта, мы бачым закасцянеласць, даведзеную да абсурду вернасць нормам патрыярхальнасці, дзе жанчына літаральна рэч, што жонка, што наложніца. З другога боку, ужо я скажу, бачна не проста адданасць культуры краіны, але недзе непрамоўленым застаецца, быццам за тонкай кісяёй шоўку, гонар за Кітай, за ягоную гісторыю і культуру.

        Мяркую, гэта і стала асновай таго, што ў самім Кітаі на апублікаваны раман выйшла больш за паўсотні рэцэнзій, і ў асноўным – станоўчых.

        Менавіта гэтага мы не ўмелі і не навучыліся – гаварыць пра сябе з годнасцю, ганарыцца сваёй культурай, якая б яна ні была, даражыць гісторыяй. Не проста “людзьмі звацца”, а людзьмі быць – асэнсоўваць сябе з краінай, як яе частку. Літаральна ўчора ад выхаванага чалавека, верніка, пачуў пра тое, што сонца, зробленае і размаляванае для свята дзіцячага, раз яно было для паганцаў галоўным божаствам, дык ці то ідал, ці то ёлуп. Калі нехта беражэ сваю спадчыну, дык мы гатовыя адпрэчыць што заўгодна, хоць сябе частку. Дзеля чаго? “Каб стаць іншымі”.

        Але вернемся да кнігі.

        …Цяжкая трагедыя, няпростыя рашэнні трэба прымаць і гераіне, і яе брату, які пайшоў супраць бацькоў. Глыбіня тэксту выклікае эмпатыю, ды няма той жальбы і жалю, якія б абавязкова выпрошваліся аўтарам беларускай гісторыі: ай-ай, пашкадуйце гаротных. Ды не ж! Тут гама пачуццяў да герояў, але найперш – разуменне і павага. Разумееш і маці гераіні, якая ў беларускага пісьменніка выйшла б узурпатарам неміласэрна-халодным, і бацьку з трыма наложніцамі, які ў беларускага аўтара стаў бы бабнікам-алкаголікам.

        І тое важна, што і героі не асуджаюць (хоць недзе і пасмейваюцца) тыя самыя традыцыі, і мы, чытачы, іх наўрад ці асудзім. Павага да старэйшых, да сваёй культуры, якія б яны ні былі, застаецца тут нязменна высокай. Ды разам з павагай прасочваецца свежай крыніцай разуменне непазбежнасці перамен – і героі прымаюць іх неабходнасць. Тут перамены ідуць не таму, што мінулае дрэннае і бесчалавечнае, а таму што яны непазбежныя ў сваёй сутнасці – як працэс эвалюцыйны.

        Вось так бы пісаць некалі нашым класікам. А цяперашнім пісьменнікам вельмі б раіў пачытаць гэты твор. Каб кінулі гараваць і каяцца, выпрошваць спагаду і дапамогу, залічваць сябе да Богам забытых і чарцямі закінутых у балота (і я тут – не выключэнне). Мо ўжо і до паказваць сябе як хцівых і занядбаных, абыякавых лайдакоў і алкаголікаў, двурушнікаў і забойцаў – такімі, для якіх галоўнае выжыць, і няважна, чым і кім за гэта плаціцца.

        Прабачце, зноў да кнігі. Далібог, важкі аспект гэтага твора – пазнавальны. Вельмі цікава даведацца пра некалішнюю (а недзе і дагэтуль існуючую) культуру і традыцыі, ёсць чаму ўразіцца.

        І пра сам тэкст, пра пераклад. Добры прафесійны ўзровень. Тэкст атрымаўся не проста роўны, але перакладчык здолеў захаваць пэўную напеўнасць, асаблівы стыль, які рабіць тэкст “нетутэйшым”, але ён успрымаецца лёгка і кладзецца на розум і пачуцці нязмушана. “Нетутэйшасць” дадае асаблівую разыначку, быццам у звычайны чай дадалі кроплю нечуванага раней водару.

        Чытаць было прыемна, па сённяшнім часе, згадзіцеся, гэта каштуе нямала.

        Водгук В. Г. з сайта bellit.store.

      Add a review Адмяніць адказ

      Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

      Дастаўка і ўручэнне
      wd-ship-1
      wd-ship-2

      Дастаўляем па ўсім свеце!

      Апроч Расіі.

      Адпраўка па Польшчы:

      • ад 9,30 злотых праз Orlen Paczka
      • ад 12,99 злотых праз пачкамат InPost
      • ад 10,99 кур’ерам.

      Адпраўка ў Беларусь:

      У Беларусь — да 2 кг у адной пасылцы (дастаўка трывае звычайна 10-14 дзён).

      Кошты: да 1 кг $8, да 2 кг $16.

      Чытаць далей

      Спадарожныя тавары

      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Валадар пярсцёнкаў. Дзве вежы. Дж. Р. Р. Толкін

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 5.00 out of 5
      93,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Вядзьмар. Кроў эльфаў. Анджэй Сапкоўскі

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      62,59 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Вядзьмар. Час ганьбы. Анджэй Сапкоўскі

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      62,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Кароль. Шчэпан Твардах

      Гісторыя, Кнігі, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      49,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Марсіянскія хронікі. Рэй Брэдберы

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      64,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Незвычайныя прыгоды Луізы і Лоты. Эрых Кэстнэр

      Кнігі, Дзеткам, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      30,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Ненасытнасць. Станіслаў Ігнацы Віткевіч

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      55,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Срэбная дарога. Сціна Джэксан

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 5.00 out of 5
      35,00 zł

        Гэтая версія сайта створана
        ў рамках праекта ArtPower
        з падтрымкай Еўрапейскага Саюзу

        ПРА НАС

        Еўрапейскае беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher мае офіс у Кракаве. У ім працуюць беларусы, што былі вымушаны пакінуць радзiму. Мы імкнемся ствараць папулярныя беларускія кнігі і настолкі.
        16 лютага 2026 года КДБ Беларусі прызнала выдавецтва экстрэмісцім фармаваннем. Калі ласка, улічвайце гэта, калі жывеце ў Беларусі.

        ІНФАРМАЦЫЯ

        • Умовы вяртання
        • Навіны
        • Палітыка прыватнасці
        • Дастаўка
        • Самавываз у Кракаве
        • Дзе набыць афлайн
        • Шукаем інвестара

        НОВАЕ

        • Любыя косці. Катрына Зіле Любыя косці. Катрына Зіле 52,00 zł
        • ПЕРАДЗАМОВА Вяртанне ў астрог. Саша Філіпенка ПЕРАДЗАМОВА Вяртанне ў астрог. Саша Філіпенка 49,00 zł Original price was: 49,00 zł.39,00 złCurrent price is: 39,00 zł.

        НАШЫ КАНТАКТЫ

        • вул. Лабзоўская, 15 /15 (ul. Łobzowska, 15/15) Кракаў, Польшча
        • +48510034234
        • office (на) gutenbergpublisher.eu
        Напісаць нам!

        АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

          КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

          вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

          +48510034234

          office@gutenbergpublisher.eu

          Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

          Copyright © 2025 Gutenberg Publisher Sp. z o.o.
          payments
          Зачыніць
          • Крама
            • Back
            • Проза
            • Паэзія
            • Пераклады
            • Дзеткам
            • Мапы
            • Гульні
          • Зніжкі
          • Дастаўка
          • E-books
          • Выдавецтва
          • Падтрымаць
          • БЛР
            • Back
            • ENG
            • POL
            • РУС
          • Спіс пажаданняў
          Кошык
          Зачыніць
          Увага! 16 лютага 2026 года наш сайт і выдавецтва прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі. Калі ласка, прымайце меры бяспекі!
          Пачніце пісаць, каб пабачыць тавары, якія вы шукаеце.
          Выдавецтва Gutenberg Publisher
          Згода на файлы Cookie
          Каб забяспечыць найлепшую функцыянальнасць, мы выкарыстоўваем файлы cookie (для захоўвання інфармацыі аб прыладзе і/ці доступу да яе). Згода на выкарыстанне гэтых тэхналогій дазволіць нам апрацоўваць такія дадзеныя як асаблівасці прагляду старонак альбо Вашы ўнікальныя ідэнтыфікатары. Адхіленне гэтай згоды можа негатыўна паўплываць на некаторыя функцыі нашай інтэрнэт-старонкі.
          Функцыянальнасць Always active
          Тэхнічнае захоўванне або доступ з'яўляюцца строга неабходнымі для законных мэт забеспячэння выкарыстання канкрэтнай паслугі, відавочна запытанай абанентам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамлення па сетцы электроннай сувязі.
          Preferences
          The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
          Статыстыкі
          Тэхнічнае сховішча або доступ, які выкарыстоўваецца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
          Маркетынг і рэклама
          Тэхнічнае сховішча або доступ патрабуецца для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або некалькіх вэб-сайтах для падобных маркетынгавых мэтаў.
          • Manage options
          • Manage services
          • Manage {vendor_count} vendors
          • Read more about these purposes
          Налады
          • {title}
          • {title}
          • {title}
          Крама
          Спіс пажаданняў
          1 штука Кошык