• Крама
    • Проза
    • Паэзія
    • Пераклады
    • Дзеткам
    • Мапы
    • Гульні
  • Зніжкі
  • Дастаўка
  • E-books
  • Выдавецтва
  • Падтрымаць

еўрапейскае беларускае выдавецтва

  • Для аўтараў
  • Пытанні
  • Кантакты

    НАШЫ КАНТАКТЫ

    Польшча

    вуліца Лабзоўская, 15/15 (ul. Łobzowska, 15/15) 31-139 Кракаў

    Email: office (на) gutenbergpublisher.eu
    Phone: +48510034234

    НАПІШЫЦЕ НАМ!

    Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    НАПІСАЦЬ!

    АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

      КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

      вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

      +48510034234

      office@gutenbergpublisher.eu

      Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

    • БЛР
      • ENG
      • POL
      • РУС
    Пошук
    Спіс пажаданняў
    0 штук 0,00 zł
    Меню
    Пошук
    0 штук 0,00 zł
    Галоўная Пераклады Валадар пярсцёнкаў. Брацтва пярсцёнка. Дж. Р. Р. Толкін
    Падарункавая ўпакоўка
    Падарункавая ўпакоўка 20,00 zł
    Назад да тавараў
    Пра зайца, ваўка і мядзведзя. Тодар Кляшторны
    Пра зайца, ваўка і мядзведзя. Тодар Кляшторны 55,00 zł
    Націсніце, каб павялічыць

      Валадар пярсцёнкаў. Брацтва пярсцёнка. Дж. Р. Р. Толкін

      Rated 5.00 out of 5 based on 2 customer ratings
      (2 customer reviews)

      92,00 zł

      Кніга на беларускай мове.

      Пераклад з англійскай Ігара Кулікова.

      Эпічнае фэнтэзі ў жанры высокага фэнтэзі, якое апісвае пачатак паходу дзевяці спадарожнікаў з мэтай знішчыць Адзіны Пярсцёнак.

      Першая кніга сусветна вядомай трылогіі.

      562 старонкі, цвёрдая вокладка.

       

       

       

      6 in stock

      Вашу пакупку загорнем у прыгожую паперу і дадамо тэматычную паштоўку. Па вашым жаданні — падпішам, ад каго (толькі напішыце ў заўвагах, што напісаць).

      У спіс пажаданняў
      Падзяліцца:
      • Апісанне
      • Водгукі (2)
      • Дастаўка і ўручэнне
      Апісанне

      Апісанне

      Гісторыя пачынаецца з таго, што хобіт Фрода Торбінс атрымлівае ў спадчыну магутны і злосны артэфакт — Адзіны Пярсцёнак, створаны Цёмным Уладаром Саўронам. Каб прадухіліць вяртанне Саўрона да поўнай сілы, Фрода і восем яго спадарожнікаў (чараўнік, эльф, гном, людзі і хобіты) ствараюць Брацтва Пярсцёнка і адпраўляюцца ў небяспечны шлях праз Серадзем’е. Іх адзіная мэта — данесці Пярсцёнак да Вогнішча Долі ў Мордары і знішчыць яго.

      Гэта твор пра дружбу, мужнасць і непазбежнасць ахвяр у барацьбе з сусветным злом.

      Гандальф Шэры: 

      Многія з жывых заслугоўваюць смерці, а некаторыя з мёртвых — жыцця. Ты можаш вярнуць ім жыццё? Тады не спяшайся асуджаць іншых на смерць. Бо нават мудрацы над мудрацамі не могуць прадбачыць усяго.

       

      Водгукі (2)

      2 reviews for Валадар пярсцёнкаў. Брацтва пярсцёнка. Дж. Р. Р. Толкін

      1. Olga Eriksson – 1 сакавіка, 2024

        Rated 5 out of 5

        “…я кніжку маю…”
        Шчасце ёсць! Сёння гэта — атрымаць кнігу любімага аўтара ў перакладзе на родную мову. Дзякую за хуткую достаўку🌞Эстэтычная і інтэлектуальная асалода тут усё; добра,што захаваўся стыль арыгіналу,але і дадалося новае унікальнае афармленне. Не магу дачакацца каб пачаць чытаць…Шчырае Дзякуй вам за вашу працу❤️ Неўзабаве чакаем наступныя кнігі
        Р.S. Асабістае вітанне майстару арыгамі і Дзякуй за коціка.
        З павагай Вальцэся

      2. Andrej Strocaŭ – 19 студзеня, 2026

        Rated 5 out of 5

        На Каляды ў выдавецтве “Янушкевіч” выйшла “Брацтва Пярсьцёнка”, першы том “Валадара Пярсьцёнкаў” Дж. Р. Р. Толкіна ў новым беларускім перакладзе Ігара Кулікова. Крыху больш за месяц таму я яго дачытаў і цяпер хацеў бы падзяліцца сваім водгукам.

        Пачну з пары словаў па зьмесьце. Справа ў тым, што ўвосень я перачытаў “Валадара Пярсьцёнкаў” па-ангельску, таму калі ўвесну браўся за “Брацтва” па-беларуску, то ня быў упэўнены, ці стане мне цікава настолькі хутка вяртацца да таго ж самага тэксту. Але ў выніку пацьвердзілася, што я такі люблю Толкіна як пісьменьніка. На працягу кнігі інтарэс не губляўся, я адзначыў сабе шмат урыўкаў, на якія гэтым разам зьвярнуў увагу.

        Цяпер пераходжу да ўласна перакладу. Адразу варта ўдакладніць, што я не зьбіраюся параўноўваць новую версію Ігара Кулікова з ранейшай версіяй Дзьмітрыя Магілёўцава і Крысьціны Курчаковай. Па-першае, таму што я папярэдні пераклад не чытаў. Ён у мяне ёсьць, я яго ня раз адкрываў і глядзеў асобныя ўрыўкі, але цалкам за яго ня браўся (але прачытаў поўнасьцю перакладзенага Магілёўцавым і Курчанковай “Хобіта”, мне спадабалася). Па-другое, я ўвогуле не лічу прадуктыўнымі дыскусіі пра тое, які пераклад лепшы. Культура ў вялікай ступені ў прынцыпе нараджаецца і разьвіваецца ў працэсе перакладу. Таму можна толькі вітаць, што класічны складаны твор існуе цяпер у дзьвюх розных беларускіх версіях. Абедзьве яны – відавочны вынік натхнёнай і зацікаўленай працы.

        Разам з тым, паміж двума перакладамі ёсьць і некалькі важных адрозьненьняў, акрамя стылю, арфаграфіі (“традыцыйнай” ці “школьнай”) і перадачы імёнаў уласных, або таго, што ранейшы называецца “Уладар Пярсьцёнкаў”, а новы – “Валадар Пярсьцёнкаў”. Галоўная навізна “Валадара” Кулікова ў тым, што гэты пераклад поўны, то бок з усімі Дадаткамі, якія для аўтара былі арганічнай часткай твора. Што праўда, у выпадку першага тома гэта непрынцыпова, бо Дадаткі будуць толькі ў трэцім. Яшчэ адно значнае адрозьненьне ляжыць па-за межамі ўласна тэксту. Калі “Уладар” выйшаў вельмі абмежаваным накладам фактычна як самвыдат, то “Валадар” – афіцыйнае выданьне з дазволам ад праваўладальнікаў, таму на вокладцы мы бачым вядомую манаграму Толкіна. А гэта адкрывае шлях і для іншых толкінаўскіх кніг па-беларуску.

        Увогуле на сёньняшні момант існуе ўжо каля дзевяноста перакладаў “Валадара Пярсьцёнкаў” на болей як паўсотні моваў, што робіць яго адным з найбольш перакладаных раманаў ХХ стагодзьдзя. У той жа час гэты тэкст ставіць перад перакладчыкамі шэраг выклікаў. Можна сказаць, што адным з галоўных герояў рамана зьяўляецца сама Мова – Толкін называў гэты твор “практыкаваньнем у лінгвістычнай эстэтыцы”, прычым тэкст прадстаўлены аўтарам як “пераклад” на ангельскую хобіцкай Чырвонай Кнігі. Вядома, што ўся міфалогія Серадзем’я вырасла з эксперыментаў Толкіна па стварэньні уласных штучных моваў. У “Валадары Пярсьцёнкаў” нямала ўрыўкаў і імёнаў на квэньі, сіндарыне, кхуздуле і мордарскай чорнай гаворцы. Але галоўную складанасьць прадстаўляюць не яны, а ангельская мова Толкіна. Аўтар гуляе са стылямі, дыялектамі, архаізмамі, гістарычнымі ўзроўнямі мовы. Нарэшце, у рамане ёсьць некалькі дзясяткаў вершаў, розных па характарах і паэтычных памерах.

        Па словах самога Ігара Кулікова, пераклад “Валадара Пярсьцёнкаў” для яго – зьдзяйсьненьне даўняй мары і тое, да чаго ён ішоў амаль два дзясяткі гадоў. Кулікоў шмат у чым паўтарае шлях і вопыт Толкіна. Ён таксама філолаг і паэт, прычым у сваіх вершах таксама эсперыментуе з мовай, займаецца словатворчасьцю. Ён перакладае і прозу, і паэзію, у тым ліку старажытныя міфалагічныя тэксты на санскрыце. Нарэшце, Кулікоў напрамую прайшоў па сьлядох Толкіна, пераклаўшы шэраг гістарычных тэкстаў, з якімі той таксама працаваў – у 2019 годзе выйшаў зборнік “Стараангельская паэзія”, а беларуская версія сярэднеангельскай паэмы “Сэр Гавэйн і Зялёны Рыцар” яшчэ чакае публікацыі.

        Абапіраючыся на гэты досьвед, Кулікоў пераклаў “Валадара Пярсьцёнкаў”, і першы том ужо надрукаваны. Цяпер кожны можа яго прачытаць і скласьці ўласнае меркаваньне, наколькі добра атрымалася. Асабіста мне вынік вельмі падабаецца. Тэкст чытаецца лёгка, мова жывая. Дзе трэба, Кулікоў карыстаецца дыялектнай ці старабеларускай лексікай, напрыклад, перадаючы гаворку Сэма ці ўзвышаны стыль запісаў Ісільдура. Дзе нічога падобнага ня трэба, ужывае звычайную празрыстую мову. Вершы перакладзеныя адначасова і творча, і досыць блізка да арыгіналу. Тэксты на створаных Толкінам мовах не трансьлітаруюцца, а перадаюцца арыгінальнай лацінкай з усімі дыякрытычнымі знакамі.

        Абмеркаваньне розных перакладаў Толкіна часта або пачынаецца з тэмы перадачы імёнаў уласных, або ўвогуле гэтай тэмай абмяжоўваецца. Безумоўна, гэта важнае пытаньне, але не настолькі важнае, як стыль або дакладнасьць асноўнага тэксту. З гэтым у Кулікова, на мой погляд, усё ў парадку, таму можна перайсьці і да імёнаў уласных. Але і з імі ўсё ў парадку. Шмат у чым Кулікоў абапіраецца на “Кіраўніцтва па перакладзе імёнаў уласных”, якое склаў сам Толкін, калі сутыкнуўся з праблемамі ў першых перакладах на галандскую і шведскую. Гэтыя парады аўтара шмат у чым датычаць толькі моваў германскай сям’і, але ён фармулюе і пэўныя агульныя прынцыпы. Такім чынам, усе імёны і назвы, якія ў арыгінале маюць ангельскае паходжаньне, у перакладзе пераствораныя па-беларуску адпаведна сэнсу: Weathertop – Ветрагор, Mr. Underhill – пан Падгор, Dale – Дол, Barrow-Downs – Валатоўкі, Bill Fernie – Біл Хвошч, Old Man Willow – Дзед Вярба, і гэтак далей. Галоўнае, што гэта выканана пасьлядоўна, таму тут няма “істэрлінгаў” або “Байўотэра”. Імёны на створаных Толкінам мовах не перакладаюцца, а адаптуюцца пад беларускія формы словаў і арфаграфію, але таксама пасьлядоўна – таму, напрыклад, гук TH перадаецца толькі як Т, або ў мяккай пазіцыі як Ц, але ніколі як Ф, С, Ч, ці тым больш ТХ (хто ведае, той зразумее). Дзе сістэма не зусім відавочная – гэта ў перадачы націскаў. Напрыклад, ёсьць Бо́рамір і Ло́рыен, але Гандалíн, а не Го́ндалін. Пры перадачы роханскіх імёнаў уласных, утвораных на стараангельскай аснове, Кулікоў працягвае традыцыю беларускіх перакладаў з гэтай мовы. Антон Францішак Брыль вырашыў перадаваць стараангельскі ўдарны дыфтонг EO спалучэньнем ЭЎ, таму Beowulf і Heorot у яго Бэўвульф і Хэўрат. У Кулікова кароль Théoden, які ў “Брацтве Пярсьцёнка” толькі згадваецца, але яшчэ не зьяўляецца ўласнай персонай, перададзены як Тэўдэн. Мяркую, што ў наступным томе ягоная пляменьніца Éowyn будзе Эўвін. У асобных выпадках Кулікоў пазычае з існуючай традыцыі перакладаў Толкіна. Напрыклад, прозьвішча галоўнага героя Baggins і эльфійскае паселішча Rivendell у яго Торбінс і Раздол, як у класічным рускім перакладзе Мураўёва і Кісьцякоўскага, а карчмар Barliman Butterbur тут завецца Ячмен Масьляк, амаль як у першым беларускім “Уладары”, дзе ён быў Ячман Масьляк. Ну а самая, напэўна, заўважная асаблівасьць гэтага перакладу ў тым, што чараўніка тут клічуць ня Гэндальф, а Гáндальф, што цалкам карэктна.

        Нарэшце, варта сказаць і пра кнігу як аб’ект. Гэта вельмі стылёвае выданьне, якое прыемна трымаць у руках. Цьвёрдая вокладка, шчыльная папера, досыць вялікі шрыфт, шырокія палі, закладка-лясэ – усё салідна. Кожны разьдзел пачынаецца з графічнай мініятуры мастачкі Н. Пазьняк. На вокладцы ў нас вогненнае Вока, узятае ў кола Пярсьцёнка, а таксама ўсё Брацтва, якое ідзе па высокіх галінах дрэваў з залатым лісьцем. Будзем лічыць гэта не літаральнай ілюстрацыяй, а абагульненым мастацкім вобразам, бо тут яны ўсе дзевяцёра, у той час як у тэксьце да Лорыена дайшлі толькі восем, а Гандальф перад тым загінуў у Морыі. Мапы прыгожа перамаляваныя, але нажаль атрымалася так, што на стыку старонак кавалак выявы “зажоўваецца”, у выніку частка інфармацыі з мапаў проста зьнікае. Хацелася б, каб гэтая хіба была выпраўленая ў наступных двух тамах і пры перавыданьні першага.

        Напэўна, пакуль гэта ўсё, што я заўважыў ці падумаў з нагоды новага перакладу. Віншую Ігара Кулікова са значным творчым вычынам і спадзяюся на працяг. І ня толькі ў сэньсе новых тамоў “Валадара Пярсьцёнкаў”, але і ў сэньсе астатніх твораў Толкіна па-беларуску.

        Водгук Andrej Strocaŭ з сайта bellit.store.

      Add a review Адмяніць адказ

      Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

      Дастаўка і ўручэнне
      wd-ship-1
      wd-ship-2

      Дастаўляем па ўсім свеце!

      Апроч Расіі.

      Адпраўка па Польшчы:

      • ад 9,30 злотых праз Orlen Paczka
      • ад 12,99 злотых праз пачкамат InPost
      • ад 10,99 кур’ерам.

      Адпраўка ў Беларусь:

      У Беларусь — да 2 кг у адной пасылцы (дастаўка трывае звычайна 10-14 дзён).

      Кошты: да 1 кг $8, да 2 кг $16.

      Чытаць далей

      Спадарожныя тавары

      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Ніхто не чакае. Маша Калека [BLR]

      Выданнi Gutenberg, Кнігі, Пераклады
      Rated 5.00 out of 5
      29,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Яшчэ адзін дзень жыцця. Рышард Капусцінскі [BLR]

      Выданнi Gutenberg, Кнігі, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      35,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      52. Псіхалагічная гульня

      Гульні, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      68,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Віня-Пых. Алан Мілн

      Кнігі, Дзеткам, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      48,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Вядзьмар. Кроў эльфаў. Анджэй Сапкоўскі

      Кнігі, Пераклады, Проза
      Rated 0 out of 5
      62,59 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Ззянне. Стывен Кінг

      Кнігі, Пераклады, Проза
      Rated 5.00 out of 5
      79,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Усё ж сказаць жыццю так. Віктар Франкль

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 5.00 out of 5
      54,00 zł
      Хуткі прагляд
      У спіс пажаданняў
      У кошык

      Ферма жывёлаў. Джордж Оруэл

      Кнігі, Проза, Пераклады
      Rated 0 out of 5
      30,00 zł

        Гэтая версія сайта створана
        ў рамках праекта ArtPower
        з падтрымкай Еўрапейскага Саюзу

        ПРА НАС

        Еўрапейскае беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher мае офіс у Кракаве. У ім працуюць беларусы, што былі вымушаны пакінуць радзiму. Мы імкнемся ствараць папулярныя беларускія кнігі і настолкі.
        16 лютага 2026 года КДБ Беларусі прызнала выдавецтва экстрэмісцім фармаваннем. Калі ласка, улічвайце гэта, калі жывеце ў Беларусі.

        ІНФАРМАЦЫЯ

        • Умовы вяртання
        • Навіны
        • Палітыка прыватнасці
        • Дастаўка
        • Самавываз у Кракаве
        • Дзе набыць афлайн
        • Шукаем інвестара

        НОВАЕ

        • 32bd8d76190feb0ce153f982649212d4 Шкляное дзіця. Маар’я Кангро 39,90 zł
        • 09401dc95953feaca513946e6898b594 Іду да вас, людзі. Анталогія эсэ пра суседзяў 54,90 zł

        НАШЫ КАНТАКТЫ

        • вул. Лабзоўская, 15 /15 (ul. Łobzowska, 15/15) Кракаў, Польшча
        • +48510034234
        • office (на) gutenbergpublisher.eu
        Напісаць нам!

        АДПРАВІЦЬ НАМ ПАВЕДАМЛЕННЕ

          КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

          вуліца Лабзоўская, 15 (ul. Łobzowska, 15) Кракаў, Польшча

          +48510034234

          office@gutenbergpublisher.eu

          Нам будзе прыемна адказаць на вашы пытанні або атрымаць ваш водгук.

          Copyright © 2025 Gutenberg Publisher Sp. z o.o.
          payments
          Зачыніць
          • Крама
            • Back
            • Проза
            • Паэзія
            • Пераклады
            • Дзеткам
            • Мапы
            • Гульні
          • Зніжкі
          • Дастаўка
          • E-books
          • Выдавецтва
          • Падтрымаць
          • БЛР
            • Back
            • ENG
            • POL
            • РУС
          • Спіс пажаданняў
          Кошык
          Зачыніць
          Увага! 16 лютага 2026 года наш сайт і выдавецтва прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі. Калі ласка, прымайце меры бяспекі!
          Пачніце пісаць, каб пабачыць тавары, якія вы шукаеце.
          Выдавецтва Gutenberg Publisher
          Згода на файлы Cookie
          Каб забяспечыць найлепшую функцыянальнасць, мы выкарыстоўваем файлы cookie (для захоўвання інфармацыі аб прыладзе і/ці доступу да яе). Згода на выкарыстанне гэтых тэхналогій дазволіць нам апрацоўваць такія дадзеныя як асаблівасці прагляду старонак альбо Вашы ўнікальныя ідэнтыфікатары. Адхіленне гэтай згоды можа негатыўна паўплываць на некаторыя функцыі нашай інтэрнэт-старонкі.
          Функцыянальнасць Always active
          Тэхнічнае захоўванне або доступ з'яўляюцца строга неабходнымі для законных мэт забеспячэння выкарыстання канкрэтнай паслугі, відавочна запытанай абанентам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамлення па сетцы электроннай сувязі.
          Preferences
          The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
          Статыстыкі
          Тэхнічнае сховішча або доступ, які выкарыстоўваецца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
          Маркетынг і рэклама
          Тэхнічнае сховішча або доступ патрабуецца для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або некалькіх вэб-сайтах для падобных маркетынгавых мэтаў.
          • Manage options
          • Manage services
          • Manage {vendor_count} vendors
          • Read more about these purposes
          Налады
          • {title}
          • {title}
          • {title}
          Крама
          Спіс пажаданняў
          0 штук Кошык